Polityka
ЮНЭСКА абвясьціла 2019 год годам карэнных моваў. Сёньня мове, каб выжыць, патрэбнае шчасьце. Польскія дасьледчыкі стараюцца ў гэтым дапамагчы.
У Польшчы з 40 карэнных моваў да вайны па сёньняшні дзень захаваліся 17. У большасьці яны пад пагрозай зьнікненьня. ЮНЭСКА падлічвае, што ў сьвеце ў сур’ёзнай небясьпецы знаходзіцца 2700 моваў – амаль палова з іх сёньня ўжываецца. У розных месцах стаўленьне да моваў пачынае мяняцца, іх адкрываюць 20-30-годкі, маладыя людзі постіндустрыяльнай эпохі, якая цэніць індывідуальнасьць. Гэта ўнукі тых, хто сваім дзецям, баючыся дыскрымінацыі ці перасьледу, перадалі сваю мову мімаходам ці ня хочучы. Наступнае пакаленьне было крыху больш адважнае, а ўнукі альбо не баяцца, альбо не зьвяртаюць увагу на перашкоды.
У Польшчы за вілямоўскую мову, ужываную толькі ў трохтысячных Вілямовіцах на поўдні краіны, змагаецца 25-гадовы Тыматэвуш Круль.
Гэта шчасьце для мовы, якое дае шанец на выжываньне. Часьцей за ўсё гэта азначае, што мова трапляе ў рукі моцных людзей, якія ня будуць саромецца. Зразумеюць яе значэньне. Захочуць шукаць для яе дапамогі.
Калі мову забівалі пры дапамозе сораму і прыніжэньня, то для яе выратаваньня трэба падняць яе прэстыж. Такія фразы, як «ваша мова прыгожая і варта на ёй размаўляць», не пераканаюць – тлумачыць шматгадовая дасьледчыца культуры ацтэкаў, прафэсар Юстына Олька. «Мы павінны прыйсьці і гаварыць на гэтай мове. Гэта аўтэнтычна, паказвае, што мы правялі працу, каб вывучыць мову», – гаворыць прафэсар Олька. І расказвае пра свой досьвед, калі ў такіх сытуацыях жыхары вёсак узрушаныя і пачынаюць узгадваць забытую мову.

ав