Logo Polskiego Radia
Print

Экспэрт: Калісьці гарэлка была падставай аптэчкі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.01.2019 15:30
Прафэсар Яраслаў Думаноўскі пераконвае, што першапачаткова гарэлка не служыла забаве, але здароў’ю.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: rafatar/pixabay.com/CC0 Public Domain

Экспэрт: Калісьці гарэлка была падставай аптэчкі
Прафэсар Яраслаў Думаноўскі пераконвае, што першапачаткова гарэлка не служыла забаве, але здароў’ю.
Першапачаткова гарэлка не служыла забаве, але здароў’ю, пераконвае ў размове з выданьнем „Dziennik Gazeta Prawna” экспэрт па гісторыі кухні, прафэсар Яраслаў Думаноўскі (Jarosław Dumanowski) з Унівэрсытэту імя Мікалая Капэрніка у Торуні.
Гарэлка была падставай аптэчкі, ня склепу. Гэта, паводле экспэрта, выдатна апісвае дырэктар варшаўскага Музэя фармацыі, прафэсар Івона Арабас (Iwona Arabas).
„Сапраўды, гарэлка выкарыстоўвалася не дзеля паляпшэньня настрою, але здароўя. Цяпер мы таксама часта выкарыстоўваем гэкае тлумачэньне, калі сягаем па алькаголь. У трактаце („Bankiet narodowi ludzkiemu”) з 1660 году аўтарства Станіслава Геркі (Stanisław Herka) напісана, што ў „Польшчы гарэлка выкарыстоўвалася і ад любой хваробы, і смуроду з роту, ад суму й радасьці”. Аднак 100 гадоў раней першы польскі гербарый („O ziołach i mocy ich”) з 1534 году аўтарства Стэфана Фаліміжа (Stefan Falimirz) падае сотні рэцэптаў на гарэлку, аднак амаль усе яны - гэта лякарствы”, - кажа прафэсар Думаноўскі.
Экспэрт нагадвае, што гарэлка хутка распаўсюдзілася ў грамадзтве ня толькі сярод шляхты, але таксама сялянаў.
Сяляне масава пілі гарэлку ўжо ў XVII стагодзьдзі. Да гэтага, на думку прафэсара, прычынілася, перш за ўсё, прапінацыя, то бок закон, паводле якога, толькі пан, уладальнік земляў мог гнаць гарэлку, а яго падданыя-сяляне абавязаныя былі яе купляць.
Прафэсар Думаноўскі тлумачыць, адкуль узяўся гэткі закон.
„З 1620 году працягваўся эканамічны крызыс, зьвязаны з цяжкасьцямі ў экспарце збожжа й падзеньнем цэнаў”, - нагадвае экспэрт. У выніку замест таго, каб экспартаваць збожжа, вытворцы пачалі пераганяць.
Пэрыядам, які найбольш спрыяў п’янству, быў карнаваў, то бок пэрыяд паміж Раством і Вялікім постам.
„Гэта сутнасьць хрысьціянскай маралі й культуры, заснаванай на кантрасьце паміж постам і карнавалам. І хоць гарэлка не была забароненая таксама падчас посту, то яна стала адным з сымбалаў карнавала (…). У сваю чаргу асновай карнавалу была гульня, якая вынікала з паслабленьня грамадзкіх і бытавых нормаў. У карнавале можна было сабе дазволіць значна больш”, - кажа прафэсар Яраслаў Думаноўскі ў размове з выданьнем „Dziennik Gazeta Prawna” .
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт