Logo Polskiego Radia
Print

Сусьветным брэндам Беларусі можа стаць саломапляценьне

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 31.12.2018 08:08
  • Саломапляценьне.mp3
Сярод краін нашага рэгіёну менавіта ў Беларусі традыцыя пляценьня з саломы атрымала самае шырокае распаўсюджаньне.
Майстар Яўген Блудаў (першы зьлева)Майстар Яўген Блудаў (першы зьлева)radyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Эдуард Жолуд

Саломапляценьне адно з самых старажытных рамёстваў сьвету. Сярод краін нашага рэгіёну менавіта ў Беларусі традыцыя пляценьня з саломы атрымала самае шырокае распаўсюджаньне. Надзвычай вытанчаныя й шматлікія вырабы паходзяць зь Палесься. Навукоўцы сьцьвярджаюць, што адсутнасьць дастатковай колькасьці дрэва ды іншай сыравіны, змусіла палешукоў да актыўнага выкарыстаньня саломы ня толькі ў сельскай гаспадарцы, але і ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. Пра саломапляценьне распавядае майстар з Горадні Яўген Блудаў.
Яўген Блудаў: Шмат гадоў прысьвяцілі гэтай справе, ў мяне майстэрня ў Горадні. У вырабах з саломы, ў саламяных узорах я шукаю глыбінныя сэнсы – займаюся старажытнай сэмантыкай. Пакуль яшчэ можна знайсьці карані гэтага, жывыя людзі, які атрымалі гэтыя ўменьні ад сваіх продкаў. Мы засталі народных майстроў у гэтай галіне. Для нас вельмі важна пасьпець засвоіць гэткую спадчыну.
Напрыклад, у Польшчы на Падляшшы захаваўся ўнікальны спосаб пляценьня, які ўжо даўно быў страчаны на Беларусі, а менавіта, гэта вузелковае пляценьне. Дзякуючы таму, што яна захавалася на Беласточыньне, мне ўдалося зрабіць рэканструкцыю гэтай тэхнікі. На мой погляд, гэта вельмі старажытная архаічная тэхніка.
Беларусь заўсёды была сусьветным цэнтрам мастацтва пляценьня з саломы. Наша аўтэнтычная традыцыя й мы можам сьмела гэтым ганарыцца. Шмат чаго было страчана, але мы езьдзілі па вёсках, размаўлялі са сталымі людзьмі – аднаўлялі рамяство пляценьня саломкай. Магу з упэўненасьцю сказаць, што ўсе нашыя вырабы грунтуюцца на спрадвечнай беларускай традыцыі.
Польская радыё: Спадар Яўген, на Вашу, думку ці ў Беларусі існуюць грунтоўныя навуковыя дасьледаваньні беларускага саломапляценьня?
Яўген Блудаў: Вышла некалькі навуковых прац. Асобна магу падкрэсьліць выданьні прафэсара Вольгі Лабачэўскай. Апошняя яе праца прысьвечана ўнікальнай ва ўсім сьвеце зьяве – саламяным царскім варотам, якія сустракаліся ў алтарах палескіх цэркваў.
Вельмі важна зразумець, што саломапляценьне, гэта наша спадчына. Трэба ня толькі яе вывучаць, але і перадаваць гэтыя веды наступным пакаленьням.
На думку Яўгена Блудава, саломапляценьне можа стаць сапраўдным беларускім брэндам у сьвеце. Поўную гутарку з гарадзенскім майстрам Яўгенам Блудавым, слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле.
Эдуард Жолуд

Саломапляценьне, гэта адно з самых старажытных рамёстваў сьвету. Сярод краін нашага рэгіёну менавіта ў Беларусі традыцыя пляценьня з саломы атрымала самае шырокае распаўсюджаньне. Надзвычай вытанчаныя й шматлікія вырабы паходзяць зь Палесься.

Навукоўцы сьцьвярджаюць, што адсутнасьць дастатковай колькасьці дрэва ды іншай сыравіны, змусіла палешукоў да актыўнага выкарыстаньня саломы ня толькі ў сельскай гаспадарцы, але і ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. Пра саломапляценьне распавядае майстар з Горадні Яўген Блудаў.

Яўген Блудаў: Шмат гадоў прысьвяцілі гэтай справе, ў мяне майстэрня ў Горадні. У вырабах з саломы, ў саламяных узорах я шукаю глыбінныя сэнсы – займаюся старажытнай сэмантыкай. Пакуль яшчэ можна знайсьці карані гэтага, жывыя людзі, які атрымалі гэтыя ўменьні ад сваіх продкаў. Мы засталі народных майстроў у гэтай галіне. Для нас вельмі важна пасьпець засвоіць гэткую спадчыну.

Напрыклад, у Польшчы на Падляшшы захаваўся ўнікальны спосаб пляценьня, які ўжо даўно быў страчаны на Беларусі, а менавіта, гэта вузелковае пляценьне. Дзякуючы таму, што яна захавалася на Беласточыньне, мне ўдалося зрабіць рэканструкцыю гэтай тэхнікі. На мой погляд, гэта вельмі старажытная архаічная тэхніка.

Беларусь заўсёды была сусьветным цэнтрам мастацтва пляценьня з саломы. Наша аўтэнтычная традыцыя й мы можам сьмела гэтым ганарыцца. Шмат чаго было страчана, але мы езьдзілі па вёсках, размаўлялі са сталымі людзьмі – аднаўлялі рамяство пляценьня саломкай. Магу з упэўненасьцю сказаць, што ўсе нашыя вырабы грунтуюцца на спрадвечнай беларускай традыцыі.

Польская радыё: Спадар Яўген, на Вашу думку, ці ў Беларусі існуюць грунтоўныя навуковыя дасьледаваньні айчыннага саломапляценьня?

Яўген Блудаў: Вышла некалькі навуковых прац. Асобна магу падкрэсьліць выданьні прафэсара Вольгі Лабачэўскай. Апошняя яе праца прысьвечана ўнікальнай ва ўсім сьвеце зьяве – саламяным царскім варотам, якія сустракаліся ў алтарах палескіх цэркваў.

Вельмі важна зразумець, што саломапляценьне, гэта наша спадчына. Трэба ня толькі яе вывучаць, але і перадаваць гэтыя веды наступным пакаленьням.

На думку Яўгена Блудава, саломапляценьне можа стаць сапраўдным беларускім брэндам у сьвеце. Поўную гутарку з гарадзенскім майстрам Яўгенам Блудавым, слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле.

Эдуард Жолуд

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт