Logo Polskiego Radia
Print

Польшча робіць стаўку на звадкаваны газ з ЗША

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.01.2019 15:31
У Польшчы пастаянна расьце доля звадкаванага газу ў агуле імпарту «блакітнага паліва».
pixabay.com/Public Domain CC0

Польшча робіць стаўку на звадкаваны газ з ЗША
У Польшчы пастаянна расьце доля звадкаванага газу ў агуле імпарту «блакітнага паліва».
З 2019 году Cheniere Energy пачне пастаўляць звадкаваны газ на тэрмінал балтыйскага порту Сьвінавуйсьце (Świnoujście). На працягу 24 бліжэйшых гадоў амэрыканцы будуць пастаўляць газ з тэрміналаў портаў Сабін Пас (Sabine Pass) і Корпус Крысьці (Corpus Christi) ў Мэксыканскім заліве.
Cheniere будзе ажыцьцяўляць пастаўкі на падставе кантракту, заключанага на пачатку лістапада з Польскай нафтагазавай кампаніяй PGNiG.
Дарэчы, доля звадкаванага газу ў імпарце польскай кампаніі пастаянна расьце. Хутка таксама павялічваецца сусьветны рынак звадкаванага прыроднага газу, што дазваляе польскаму боку выбіраць сярод лепшых прапаноў.
Дзякуючы заключанай з Cheniere дамове, у 2019-2022 гадах у Польшчу агулам будзе пастаўлена каля 520 тысяч тон звадкаванага прыроднага газу. Гэта каля 0,7 мільярда кубічных мэтраў «блакітнага паліва» пасьля рэгазыфікацыі. Пастаўкі будуць нашмат большыя ў наступным пэрыядзе.
У 2023-2042 гадах аб'ём імпарту складзе каля 29 мільёнаў тон звадкаванага прыроднага газу, то бок каля 39 мільярдаў кубічных мэтраў. Такім чынам, у гадавым вымярэньні ён складзе 1 мільярд 950 мільёнаў кубамэтраў.
У цяперашні час магчымасьць рэгазыфікацыі ў польскім тэрмінале ў Сьвінавуйсьці складае 5 мільярдаў кубамэтраў у год. Айчынная здабыча газу складае каля 3 мільярдаў 900 мільёнаў кубамэтраў у год, а спажываньне «блакітнага паліва» ў Польшчы ў мінулым годзе склала каля 17 мільярдаў кубічных мэтраў.
Імпарт у Польшчу будзе ажыцьцяўляцца ў адпаведнасьці з гэтак званай формулай DES (delivery ex-ship), што азначае, што амэрыканцы нясуць адказнасьць за пастаўку сыравіны да моманту разгрузкі ў польскім тэрмінале.
Cheniere Energy зьяўляецца найбуйнейшым экспартэрам звадкаванага газу ў ЗША.
Дамова паміж PGNiG і Cheniere - гэта чарговы кантракт на пастаўку звадкаванага прыроднага газу з ЗША. У кастрычніку канцэрн PGNiG паведаміў аб падпісаньні пагадненьняў з кампаніямі канцэрну Venture Global (Venture Calcasieu Pass i Venture Global Plaquemines LNG). На падставе кожнага зь іх цягам 20 гадоў у Польшчу павінны быць пастаўлена каля 1 мільярда 350 мільёнаў кубічных мэтраў амэрыканскага газу ў год. Пастаўкі, якія могуць быць таксама прадметам рээкспарту, павінны пачацца на пачатку 2022 і 2023 гадоў.
У сваю чаргу ў чэрвені канцэрн PGNiG падпісаў папярэдняе пагадненьне з кампаніяй Port Arthur LNG (Эл-Эн-Джы) - гэта даччыная кампанія Sempra Energy.
Паводле польскага канцэрну, звадкаваны газ можа пасьпяхова канкурыраваць з газам, які пастаўляецца па газавых сетках. Гаворка ідзе як пра цану, так і пра зручнасьць паставак.
Значэньне звадкаванага газу расьце таксама ў сьвеце. У той час як у 2009 годзе гандаль згаданай сыравінай склаў 183 мільёнаў тон, то ў 2015 годзе - ужо 245 мільёны тонаў, а ў мінулым годзе - 293 мільёны тон. На думку экспэртаў, бліжэйшыя гады павінны прынесьці далейшы рост, а адным з ключавых гульцоў на рынку будуць ЗША.
аз

У сваю чаргу ў чэрвені канцэрн PGNiG падпісаў папярэдняе пагадненьне з кампаніяй Port Arthur LNG - гэта даччыная кампанія Sempra Energy.
Паводле польскага канцэрну, звадкаваны газ можа пасьпяхова канкурыраваць з газам, які пастаўляецца па газавых сетках. Гаворка ідзе як пра цану, так і пра зручнасьць паставак.

Значэньне звадкаванага газу расьце таксама ў сьвеце. У той час як у 2009 годзе гандаль згаданай сыравінай склаў 183 мільёнаў тон, то ў 2015 годзе - ужо 245 мільёны тонаў, а ў мінулым годзе - 293 мільёны тон. На думку экспэртаў, бліжэйшыя гады павінны прынесьці далейшы рост, а адным з ключавых гульцоў на рынку будуць ЗША.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт