Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь застанецца без расейскай падтрымкі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 27.12.2018 15:55
  • Беларусь застанецца.mp3
Масква падрыхтавала сьвяточны падарунак Лукашэнку: камісія па інтэграцыі ды ніякіх кампэнсацый.
Foto: EPA/ALEXANDER NEMENOV / POOL Dostawca: PAP/EPA

Беларускі кіраўнік быў вымушаны правесьці перадсьвяточныя дні на падрыхтоўку сустрэчы з Пуціным. Аднак шматгадзінныя перамовы не далі плёну. Масква скарачае фінансавую падтрымку беларускага рэжыму. Лукашэнка ў адказ заяўляе, што не здасьць сувэрэнітэт. Будучы год пройдзе пад знакам беларуска-расійскіх спрэчак, прагназуе палітоляг.

Сёлета сярод замежных лідараў Аляксандр Лукашэнка найчасьцей размаўляў з расейскім прэзыдэнтам. 8 разоў кіраўнікі Беларусі ды Расеі сустракаліся асабіста. Прычына – фінансавыя разыходжаньні ў зьвязку з цэнамі ды пошлінамі на нафту ды газ. Беларусь дамагалася ніжэйшых коштаў за ўдзел у інтэграцыйных праектах, Масква не хацела кошты зьніжаць ды патрабавала ад Менску большай зьнешнепалітычнай ляяльнасьці.

У кастрычніку бакі заявілі, што спрэчныя моманты вырашаны, ёсьць кампраміс, які задаволіў і беларускія ды расейскія ўлады. Аднак у сьнежні расейскае кіраўніцтва зноў ўзьняло гэтую тэму. Маўляў беларускія просьбы будуць разгледжаныя толькі ва ўмовах больш шчыльнай інтэграцыі Беларусі з Расеяй. Ішлося пра пераход на адзіную валюту, стварэньне наднацыянальных органаў, кантроль за беларускай мяжой.

Беларускі кіраўнік назваў гэта адмовай ад незалежнасьці ды заявіў, што ня пойдзе на гэта. 25 сьнежня ў Маскве адбылася сустрэча ў вярхах Пуціна з Лукашэнкам. «

«Каляды з Пуціным» завяршыліся для Аляксандра Лукашэнкі безвынікова. Расейскія СМІ паведамілі, што бакі не дасягнулі паразуменьня.

Ціск на Лукашэнку з боку Масквы працягнецца і ў 2019-м годзе, перакананы палітоляг Андрэй Ляховіч. У беларускіх уладаў застаецца ўсё менш сілаў, каб вытрымаць расейскі ўдар.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт