Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы пашыраецца электрамабільнасьць

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 21.12.2018 15:24
На польскі рынак уваходзіць кампанія з прапановай мікраэлектрамабіляў.
www.pixabay.com

Тэму асьвятляе штодзёнка «Dziennika Gazeta Prawna».

Электрамабільнасьць стала ўжо знакам нашых часоў. Электрычныя аўтамабілі пачынаюць цясьніць на рынку звычайныя аўто з рухавікамі ўнутранага згараньня. Аднак пакуль да перамогі далёка, ёсьць бар’еры, якія тармозяць разьвіцьцё электрамабільнасьці.

Адным з адказаў, што прапануюць прадпрымальнікі, стала мікрамабільнасьць. Ідзецца пра вытворчасьць ды продаж электрычных мікрааўтаў. Першая такая фірма EVP зьявілася на польскім рынку, піша выданьне.

Летам ужо зьявяцца першыя аўто пад назвай ZD ад фірмы Geely. У чым іх перавага? Па-першае, гэта вельмі мабільная машына ў зьвязку з невялікімі памерамі. Яна хуткая ды дынамічная, лёгка яе ўсюды запаркаваць. Яна можа езьдзіць па пасе для аўтобусаў, паркаваць бясплатна, а зараджаецца з любой разэткі. Кошт праезду 100 кілямэтраў на ёй таньнейшы, чым набыцьцё філіжанкі кавы, піша выданьне.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт