Карпарацыйная Вігілія - адны сьпяваюць калядныя песьні, іншыя танцуюць
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
20.12.2018 14:37
Стандартны варыянт: перад сьвятамі бос ладзіць сустрэчу з працаўнікамі, запрашае ў рэстаран або рыхтуе залю ў фірме.
Калядная вячэра - традыцыйны польскі сьвяточны столyoutube.com/screen
Перад сьвятамі Раства Хрыстовага ў многіх польскіх кампаніях ладзяць сустрэчы супрацоўнікаў з нагоды надыходзячых Калядаў. Мала дзе зусім няма традыцыі фірменнай Вігіліі, але карпарацыйныя спатканьні выглядаюць па-рознаму – піша «Gazeta Wyborcza».
Стандартны варыянт: перад сьвятамі бос ладзіць сустрэчу з працаўнікамі. Запрашае ў рэстаран або рыхтуе залю ў фірме. Часьцей за ўсё ёсьць пажаданьні, часам разам сьпяваюць калядныя песьні, дзеляцца аплаткай, ніхто не чытае фрагмэнтаў Бібліі. Такая Вігілія – цудоўная нагода падзякаваць працаўнікам за працу, сустрэцца ў нефармальнай абстаноўцы. У некаторых карпарацыях людзі працуюць у розных месцах, а нават гарадах, у іх няма магчымасьці часта бачыцца, – кажа псыхоляг бізнэсу Яцэк Санторскі.
Такія сьвяточныя сустрэчы часам разрастаюцца да большых маштабаў. Некаторыя фірмы запрашаюць на Вігілію зорак шоў-бізнэсу. Здараецца, што кампаніі ладзяць проста канцэрты, на якіх людзі могуць патанцаваць і пагуляць. Часта выступаюць на такіх сьвяточных канцэртах Kayah і гурт Zakopower. Мэнэджэр гурту Рафал Падлеўскі адзначае, што здараецца граць калядныя песьні, але пераважна людзі хочуць проста пагуляць і адпачыць, таму і рэпэртуар больш лёгкі.
Іншыя фірмы перад сьвятамі ладзяць адмысловыя майстар-клясы для сваіх супрацоўнікаў, напрыклад, упрыгожваньня пранікаў. Або менш традыцыйных, напрыклад, курсы імправізацыі. Ёсьць фірмы, якія ладзяць такія карпарацыйныя майстар-клясы. Можна заказаць Вігілію толькі для жанчын, рэтра, у стылі Польскай Народнай Рэспублікі.
Gazeta Wyborcza/нг