У 2021 годзе прыйдзецца разьвітацца з плякстыкавым аднаразовым посудам
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
20.12.2018 14:33
Для вытворцаў упаковак дырэктыва ЭЗ – гэта галаўны боль, затое цешацца эколягі.
www.pixabay.com/CC0 Creative Commons
Праз два гады пачне дзейнічаць забарона выкарыстоўваньня плястмасавых саломак для піцьця, талерак, відэльцаў, лыжак ды нажоў, кубкаў. Пазьней з рынку павінны зьнікнуць плястыкавыя бутэлькі з коркам, які можна поўнасьцю адкруціць – пра рэвалюцыю ва ўжываньні плястыкавых аднаразовых прадметаў піша «Dziennik Gazeta Prawna».
Учора ў Брусэлі было прынятае пагадненьне наконт гэтай званай плястыкавай дырэктывы. У выніку на рынку ўпаковак павінны адбыцца рашучыя зьмены. У адной толькі Польшчы на гэтым сэгмэнту рынку дзейнічае каля 8 тыс. вытворцаў. Некаторыя яшчэ ня ведаюць, што іх чакае, іншыя загадзя рыхтуюцца да перамен. Напрыклад, вытворца саломак M.S.Ortis ужо некалькі гадоў таму ўвёў у свой асартымэнт саломкі, якія хутка раскладаюцца. Іх вырабляюць з цукровага трысьнягу, пшаніцы, крухмалу ды каноплі. Праўда, пакуль што няма шмат жадаючых іх набываюць па прычыне высокай цаны, але пасьля забароны плястыкавых саломак гэта зьменіцца.
Рэвалюцыя закране таксама харчовую прамысловасьць, якая карыстаецца штучнымі ўпакоўкамі. Для гэтага сэктару разьвітаньне з плястыкам азначае, што неабходна будзе пераставіць канвэеры на іншы від упаковак.
Для вытворцаў упаковак дырэктыва ЭЗ – гэта галаўны боль, затое цешацца эколягі. Па словах Магдалены Фігуры з фірмы Greenpeace Polska, гэта першы імпульс, каб стрымаць гару плястыку. Эўразьвяз першы на сьвеце прапануе падобныя вырашэньні. Дырэктыва прынятая з думкаю пра марскія экасыстэмы, але таксама ад плястыку пакутуюць людзі, паколькі мікраплястык трапляе ў наш арганізм.
Dziennik Gazeta Prawna/нг