Logo Polskiego Radia
Print

Працаўладкаваньне ўкраінцаў у Польшчы – гэта барацьба зь бюракратыяй

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 05.12.2018 15:45
Цяпер выданьне дазволу на працу іншаземцу з Украіны альбо зь Беларусі цягнецца замест аднаго дня, аж два тыдні.
www.lelkowo.wm.pl

Працаўладкаваньне ўкраінцаў у Польшчы – гэта сапраўдная барацьба зь бюракратыяй, сьцьвярджае Dziennik Gazeta Prawna.
Польскія працадаўцы заклікаюць да з заканадаўства, якое рэгулюе працаўладкаваньне замежных грамадзян, у тым ліку беларусаў ды ўкраінцаў.
Зьмены ў заканадаўства былі ўведзены на пачатку 2018 года. Замест таго, каб аблегчыць працэдуру, яны яе ўскладнілі. Мэтай новаўвядзеньне была праверка таго, ці замежнікі прыяжджаюць з мэтай легальнай працы, ці трапляюць у шэрую зону польскай гаспадаркі.
Раней, ад іншаземнага грамадзяніна вымагалася запоўніць аркуш фармату А4, аднак цяпер анкета займае некалькі старонак. Таксама праблемай зьяўляецца тое, што ў розных мясцовасьцях упраўленьня па пытаньнях іншаземцаў вымагаюць розныя дакумэнты. Цяпер выданьне дазволу на выканьне працы іншаземцу з Украіны й Беларусі цягнецца замест аднаго дня, аж два тыдні.
У выніку складанай бюракратычнай працэдуры, каля 20% украінцаў, якія прыехалі на заробкі ў Польшчу, распачынаюць працу ня ў той фірме, якая іх завэрбавала, а пераходзіць да нелегальнай працы ў іншым прадпрыемстве.
У ваяводзкіх упраўленьнях па пытаньнях іншаземцаў зьвяртаюць увагу на тое, што ўся сыстэмы легалізацыі знаходжаньня іншаземцаў у Польшчы зьяўляецца неэфэктыўнай.

Польскія працадаўцы заклікаюць да зьмягчэньня заканадаўства, якое рэгулюе працаўладкаваньне замежных грамадзян, у тым ліку беларусаў ды ўкраінцаў. Зьмены ў заканадаўства былі ўведзены на пачатку 2018 года.

Замест таго, каб аблегчыць працэдуру, яны яе ўскладнілі. Мэтай новаўвядзеньне была праверка таго, ці замежнікі прыяжджаюць з мэтай легальнай працы, ці трапляюць у шэрую зону польскай гаспадаркі.

Раней, ад іншаземнага грамадзяніна вымагалася запоўніць аркуш фармату А4, аднак цяпер анкета займае некалькі старонак. Таксама праблемай зьяўляецца тое, што ў розных мясцовасьцях упраўленьня па пытаньнях іншаземцаў вымагаюць розныя дакумэнты. Цяпер выданьне дазволу на выканьне працы іншаземцу з Украіны й Беларусі цягнецца замест аднаго дня, аж два тыдні.

У выніку складанай бюракратычнай працэдуры, каля 20% украінцаў, якія прыехалі на заробкі ў Польшчу, распачынаюць працу ня ў той фірме, якая іх завэрбавала, а пераходзіць да нелегальнай працы ў іншым прадпрыемстве.

У ваяводзкіх упраўленьнях па пытаньнях іншаземцаў зьвяртаюць увагу на тое, што ўся сыстэмы легалізацыі знаходжаньня іншаземцаў у Польшчы зьяўляецца неэфэктыўнай.

Dziennik Gazeta Prawna/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт