Logo Polskiego Radia
Print

Спыніць катастрофу ў Емэне

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 04.12.2018 17:11
Саудаўская кааліцыя дала згоду на эвакуацыю параненых паўстанцаў Гуті, што адчыняе шлях да мірных перамоваў.
Foto: EPA/YAHYA ARHAB Dostawca: PAP/EPA

Тэму асьвятляе штодзёнка «Gazeta Wyborcza».

У панядзелак самалёт ААН прызямліўся ў сталіцы Емэна Сане ды забраў адтуль 50 параненых паўстанцаў Гуці ў Аман на лячэньне. Пра гэта спэцыяльны пасланьнік ААН у Емэне змог дамовіцца з кааліцыяй пад кіраўніцтвам Саудаўскай Арабіі, якая некалькі год вядзе вайну з паўстанцамі Гуці. Менавіта адсутнасьць згоды на лячэньні параненых сарвала папярэдні раунд мірных перамоваў па сытуацыі ў Емэне, якія ААН плянавала ў Швэцыі.

Мірныя перамовы вельмі патрэбныя, піша выданьне. Справа ў тым, што вайна ў Емэне доўжыцца ўжо тры гады. Яна прывяла да таго, што ў краіне пачаўся найбольшы на сьвеце гуманітарны крызыс.

Паводле дадзеных ААН, 22 мільёны емэнцаў патрабуюць дапамогі. Усяго ў краіне жыве 28 мільёнаў чалавек. Непасрэдных ахвяр вайны ня так і шмат (каля 7 тысяч загінулых, што параўнальна з Сырыяй), але вайна зьнішчыла гарады ды неабходную інфраструктуру.

У выніку ў Емэне галадаюць каля 40 тысяч чалавек, дзеці масава хварэюць. 36 тысяч дзяцей могуць памерці з голаду да канца году, піша выданьне. Штотыдзень у Емэне рэгіструюць 10 тысяч новых захворваньняў на халеру.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт