Logo Polskiego Radia
Print

Плякат чатырохгадовай даўніны нечакана раззлаваў Крэмль?

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 30.11.2018 17:39
Расейская прапагандысцкая труба «Спутнік» агрэсіўна накінулася на вядоўцу папулярнай тэлепраграмы Міхаіла Рахоня. Падставай нападаў стала сцэнаграфія праграмы «Мінула 20-ая».
Аўтар плякату Войцех Каркуць

Чатырохгадовы плякат нечакана раззлаваў Крэмль? – ставяць рытарычнае пытаньнем у інтэрнэт-выданьні niezalezna.pl.
Расейская прапагандысцкая труба «Спутнік» агрэсіўна накінулася на вядоўца папулярнай польскай тэлепраграмы Міхаіла Рахоня. Падставай для расейскіх атак стала сцэнаграфія, якую выкарыстаў вядоўцаў падчас праграмы «Мінула 20-ая».
У якасьці аздобы тэлевізійнай студыі журналіст ужыў плякат чатырох гадовай даўніны, на якім была выява кіраўніка Расеіі Ўладзімера Пуціна, а пад ёе знаходзіўся стылізаваны надпіс «Achtung Russia!». Пры чым дзьве літары с, былі ў выглядзе абрэвіятуры СС часоў ІІІ Рэйху.
Міністэрства Замежных Спраў Расеі гнеўна адрэагавала на выкарыстаньне правакацыйнага плякату ў эфіры польскага грамадзкага тэлебачаньня. Амбасадара Польшчы ў Расеі Уладзімер Марціняк быў выкліканы на дыван у расейскае МЗС.
Галоўны рэдактар «Gazeta Polska», камэнтуючы падзею парталу niezalezna.pl, выказаў меркаваньне, што Расея штучна раздзьмухае канфлікт з мэтай пагаршэньня адносін зь Польшчай.

Менавіт такім рытарычным пытаньням задаюцца ў інтэрнэт-выданьні niezalezna.pl.

Расейская прапагандысцкая труба «Спутнік» агрэсіўна накінулася на вядоўцу папулярнай польскай тэлепраграмы Міхаіла Рахоня. Падставай для расейскіх нападаў стала сцэнаграфія, якую выкарыстаў вядоўцаў падчас праграмы «Мінула 20-ая».

У якасьці аздобы тэлевізійнай студыі журналіст ужыў плякат чатырохгадовай даўніны, на якім была выява кіраўніка Расеіі Ўладзімера Пуціна, а пад ёе знаходзіўся стылізаваны надпіс «Achtung Russia!». Пры чым дзьве літары с былі ў выглядзе абрэвіятуры СС часоў ІІІ Рэйху.

Міністэрства Замежных Спраў Расеі гнеўна адрэагавала на выкарыстаньне правакацыйнага плякату ў эфіры польскага грамадзкага тэлебачаньня. Амбасадар Польшчы ў Расеі Уладзімер Марціняк быў выкліканы на дыван у расейскае МЗС.

Галоўны рэдактар выданьня «Gazeta Polska», камэнтуючы падзею парталу niezalezna.pl, выказаў меркаваньне, што Расея штучна раздзьмухае канфлікт з мэтай пагаршэньня адносін зь Польшчай.

niezalezna.pl/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт