Logo Polskiego Radia
Print

Антысэмітызм набірае сілу ў Эўропе

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 28.11.2018 16:00
Навукоўцы апыталі 7 тысяч чалавек зь Францыі, Вялікабрытаніі, Вугоршчыны, Швэцыі ды Польшчы. Дасьледаваньне выкрыла, што антысэміцкія стэрэатыпы моцна прыжыліся ў сьвядомасьці эўрапейцаў, а памяць пра Галакост наадварот слабее.
Ілюстрацыйнае фотаІлюстрацыйнае фотаpixabay.com/Public Domain CC0

Антысэмітызм набірае сілу ў Эўропе
Габрэі надта актыўна ўмешваюцца ў палітыку і фінансы, тэму Галакосту выкарыстоўваюць ва ўласных мэтах – гэтыя антысэміцкія стэрэатыпы квітнеюць у Эўропе, паведамляе Gazeta Wyborcza.
«Цень над Эўропай» – гэта назва рапарта амэрыканскага тэлебачаньня CNN, падрыхтаванага дасьледчыкамі брытанскага інстытуту ComRes. Навукоўцы апыталі 7 тысяч чалавек зь Францыі, Вялікабрытаніі, Вугоршчыны, Швэцыі ды Польшчы. Дасьледаваньне выкрыла, што антысэміцкія стэрэатыпы моцна прыжыліся ў сьвядомасьці эўрапейцаў, а памяць пра Галакост наадварот слабее.
Эўрапейцы ахвотна абвінавачваюць габрэяў у кепскіх намерах. Такім чынам траціна апытаных лічыць, што яны цынічна выкарыстоўваюць Галакост у дасягненьні сваіх мэтаў. У Польшчы лічба апытаных, якія падзяляюць гэткае заганнае меркаваньне дасягае неверагодна высокага паказчыка – 50%.
Адначасова жыхары Эўропы перакананыя ў тым, што трэба захоўваць памяць пра Галакост. Ажно дзьве траціны апытаных перакананыя ў тым, што памяць аб трагедыя габрэйскага народа дапаможа не дапусьціць да падобнага ў будучыні. У Польшчы колькасьць людзей, якія падзяляюць гэтую думку дасягае надзвычай высокай лічбы – 80% рэспандэнтаў.
Таксама паводле сацыялягічнага дасьледаваньня, палякі зьяўляецца мэтанакіраваным прыхільнікам існаваньня Ізраіля, такое перакананьне падзяляюць дзьве трэці жыхароў Польшчы, аднак агульна эўрапейскі паказчык не перакройвае лічбы ў 50%.
На думку аўтараў Gazety Wyborczej, пазытыўным зьяўляецца той факт, што большасьць эўрапейцаў усё ж такі, перакананыя ў тым, што антысэмітызм, гэта рэальная праблема.

Gazeta Wyborcza/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт