Logo Polskiego Radia
Print

Агенцтва ўнутранай бясьпекі вядзе сьледзтва па справе фонду „Адкрыты дыялёг”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.11.2018 14:11
Расьсьледаваньне ў дачыненьні да фонду Людмілы Казлоўскай пачатае па выніках падатковай праверкі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Агенцтва ўнутранай бясьпекі праводзіць сьледзтва па справе фонду „Адкрыты дыялёг”
Расьсьледаваньне ў дачыненьні да фонду Людмілы Казлоўскай пачатае па выніках падатковай праверкі.
Па выніках падатковай праверкі Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы пачало расьсьледаваньне ў дачыненьні да фонду „Адкрыты дыялёг”. Нагадаем, старшынёй фонду зьяўляецца ўкраінка Людміла Казлоўская, якой Польшча адмаўляе ва ўезьдзе ў Шэнгенскую зону.
У сваю чаргу распачацьце расьсьледаваньня Агенцтвам унутранай бясьпекі пацьвердзіў прэс-сакратар міністра-каардынатара спэцслужбаў Станіслаў Жарын (Stanisław Żaryn), паведамляе правай арыентацыі партал niezalezna.pl.
Паводле Дзяржаўнай падатковай адміністрацыі, сродкі, якія на дзейнасьць фонду пералічала кампанія Silk Road, на самой справе паходзяць зь іншых, чым дэкляраваныя, крыніц, то бок ад кампаній, зарэгістраваных на Сэйшэлах, у Панаме і ў Бэлізе (Бэліз -краіна ў Цэнтральнай Амэрыцы- рэд.). Нагадаем, старшынёй кампаніі Silk Road зьяўляецца муж Людмілы Казлоўскай Барташ Крамэк (Bartosz Kramek).
Тым часам афіцыйныя дакумэнты фонду „Адкрыты Дыялёг” сьведчаць пра тое, што сродкі паходзілі ад асобаў, якія кіруюць фондам, або асобаў зь імі зьвязаных. У ходзе праверкі было ўстаноўлена, што афіцыйны сьпіс донараў фонду не адпавядае рэчаіснасьці.
Падатковая служба ўстанавіла, што кампанія Silk Road, якая пераводзіла грошы ў фонд, сама атрымлівала іх ад кампаній, зарэгістраваных у віртуальных офісах у Вялікабрытаніі. Сярод кампаніяў, якія перадалі фонду 1,27 мільён даляраў і 64 тысячы эўра, былі таксама тыя, якія ўзгадваліся пры нагодзе міжнароднага скандалу Panama Papers.
Нацыянальная падатковая адміністрацыя лічыць, што сродкі, перададзеныя фонду, могуць мець злачыннае паходжаньне. Пра гэта, між іншым, можа сьведчыць сам спосаб іх перадачы.
Паводле слоў кіраўніка Дзяржаўнай падатковай адміністрацыі, гаворка можа ісьці пра злачынства адмываньня брудных грошаў.
Апрача таго, падчас праверкі было даказана, што фонд „Адкрыты дыялёг” дзейнічаў насуперак закону аб падаходным падатку ад юрыдычных асоб.
Таму Мытна-падатковая служба ў Лодзі пачала расьсьледаваньне па справе падатковага злачынства.
Нагадаем, нягледзячы на тое, што Польшча адмовіла Людміле Казлоўскай ва ўезьдзе на тэрыторыю зоны Шэнген, жанчына падарожнічае па Эўропе па запрашэньні палітыкаў ЭЗ і адкрыта крытыкуе польскую ўладу.
У ліпені мінулага году падчас пратэстаў супраць рэформы судовай сыстэмы ў Польшчы муж Казлоўскай Барташ Крамэк апублікаваў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку артыкул пад назвай „Хай дзяржава спыніцца: выключым урад”. У ім ён заахвочваў да канкрэтных дзеяньняў з мэтай спыніць „замах кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” на вяршэнства закона ў Польшчы”, паведамляе niezależna.pl
niezalezna.pl/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт