Сьвет паводле польскіх падручнікаў
Абсурд, памылкі, індактрынацыя, дыскрымінацыя й антысэмітызм – гэта рэчаіснасьць польскіх школьных падручнікаў, піша часопіс Przegląd.
Падручнік да прадмету «Рэлігія» (які зьяўляецца абавязковым ў польскіх школах), пад назвай «У бляску божай праўды», паводле якога вучацца 16-гадовыя падлеткі ўтрымлівае спрэчныя, а нават абсурдныя сьцьвярджэньні.
Адтуль даведваемся, напрыклад, аб тым, што мастурбацыя – «гэта грэх горшы ад атамнай бомбы», а ўжываньне кантрацэпцыі ператварае цела дзяўчыны ў «сьметнік».
Таксама падручнік «У бляску божай праўды» утрымлівае адназначна расісцкія выказваньні: «Зьмешаныя шлюбы часта развальваюцца – сужэнства з арабамі амаль усе, а зь нэграмі каля 75%».
Апроч тэмаў шлюбу ды сэксуальнага жыцьця, абсурдны зьмест трапляецца і ў падручніках па гісторыі ды геаграфіі, а таксама ў падручніках да польскіх аналягаў беларускага прадмету «Чалавек і сьвет».
Напрыклад, падручнік выданьня Operon сьцьвярджае, што «сацыяльны рост і ўзбагачэньне габрэяў выклікалі рост антысэмітызму».
Паводле дасьледаваньня, арганізаванага Габрэйскім таварыствам Чулет і Фондам Аўтаномія, антысэмітызм вельмі распаўсюджаны ў польскіх падручніках. Дасьледаваньне ўказвае на тое, што ў 142 падручнік фармальнай і 29 падручніках нефармальнай адукацыі знойдзена 4154 прыклады дыскрымінацыйнага і антысэміцкага зьместу.
Паводле аўтараў часопісу Przegląd, памылкі й абсурд павіны быць прыбраныя з новых выданьняў школьных падручнікаў.
Абсурд, памылкі, індактрынацыя, дыскрымінацыя й антысэмітызм – гэта рэчаіснасьць польскіх школьных падручнікаў, піша часопіс Przegląd.
Падручнік да прадмету «Рэлігія» (які зьяўляецца абавязковым ў польскіх школах), пад назвай «У бляску божай праўды», паводле якога вучацца 16-гадовыя падлеткі ўтрымлівае спрэчныя, а нават абсурдныя сьцьвярджэньні.
Адтуль даведваемся, напрыклад, аб тым, што мастурбацыя – «гэта грэх горшы ад атамнай бомбы», а ўжываньне кантрацэптываў ператварае цела дзяўчыны ў «сьметнік».
Таксама падручнік «У бляску божай праўды» утрымлівае адназначна расісцкія выказваньні: «Зьмешаныя шлюбы часта развальваюцца – сужэнства з арабамі амаль усе, а з мурынамі каля 75%».
Апроч тэскатў на тэму шлюбу ды сэксуальнага жыцьця, абсурдны зьмест трапляецца і ў падручніках па гісторыі ды геаграфіі, а таксама ў падручніках да польскіх аналягаў беларускага прадмету «Чалавек і сьвет».
Напрыклад, падручнік выданьня Operon сьцьвярджае, што «сацыяльны рост і ўзбагачэньне габрэяў выклікалі рост антысэмітызму».
Паводле дасьледаваньня, арганізаванага Габрэйскім таварыствам Чулет і Фондам Аўтаномія, антысэмітызм вельмі распаўсюджаны ў польскіх падручніках.
Дасьледаваньне ўказвае на тое, што ў 142 падручніках фармальнай і 29 падручніках нефармальнай адукацыі знойдзена 4154 прыклады дыскрымінацыйнага й антысэміцкага зьместу.
Паводле аўтараў часопісу Przegląd, памылкі й абсурд павіны быць прыбраныя з новых выданьняў школьных падручнікаў.
Przegląd/эж