Logo Polskiego Radia
Print

Палякі маюць ужо 73 млрд злотых пратэрмінаваных даўгоў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.11.2018 12:31
У агульнай складанасьці 2 мільёны 700 тысяч палякаў не пагашаюць сваіх даўгоў тэрмінова.
Photo: Republica/pixabay.com/CC0 Public Domain

Палякі маюць ужо 73 млрд злотых пратэрмінаваных даўгоў
У агульнай складанасьці 2 мільёны 700 тысяч палякаў не пагашаюць сваіх даўгоў тэрмінова.
Больш за 2 мільёны 700 тысяч спажыўцоў не пагашае тэрмінова сваіх абавязацельстваў па крэдытах. Сярод іх каля 400 асобаў маюць пратэрмінаваныя даўгі ў памеры больш за мільён злотых.
Паводле дасьледаваньня BIG InfoMonitor, у канцы трэцяга кварталу бягучага году пратэрмінаваныя даўгі палякаў складалі ўжо 73 мільярды 400 мільёнаў злотых (больш за 16 мільярдаў 990 мільёнаў эўра). Гэта на 2 мільярды 400 мільёнаў злотых (звыш 555 мільёнаў эўра) больш, чым у папярэднім квартале, і на прыкладна 10 мільярдаў злотых (больш за 2 мільярды 314 мільёнаў эўра) больш, чым годам раней.
Найбольш хутка растуць гэтак званыя некрэдытныя даўгі, то бок неаплачаныя рахункі. Яны складаюць амаль 40 мільярдаў злотых (амаль 9 мільярдаў 260 мільёнаў эўра), то бок на 7 мільярдаў 200 мільёнаў злотых (больш за 1 мільярд 666 мільёнаў эўра) больш, чым у мінулым годзе.
Крэдытных запазычанасьцяў у палякаў крыху менш і растуць яны таксама больш павольна. На канец трэцяга квартала бягучага году яны склалі 33 мільярды 600 мільёнаў злотых (больш за 7 мільярдаў 777 мільёнаў эўра).

Апрача таго, павелічэньне сумы запазычанасьці перавышае рост колькасьці даўжнікоў. Гэта значыць, што фінансавыя праблемы павялічваюцца ў тых, якія мелі іх ужо раней. У сваю чаргу, чым большы доўг, тым большыя праблемы зь яго вяртаньнем.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт