Logo Polskiego Radia
Print

Польшча і ЗША прымуць правільнае рашэньне

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 15.11.2018 16:23
  • Польшча і ЗША.mp3
Справу "Форта Трампа" камэнтуе былы камандуючы войскамі НАТО ў Эўропе.
Амэрыканскі генэрал Філіп Брыдлаў (Philip Breedlove)Амэрыканскі генэрал Філіп Брыдлаў (Philip Breedlove)www.flickr.com/Commander, U.S. Naval Forces Europe-Africa/U.S. 6th Fleet

Амэрыканскія войскі зьвіліся ў Польшчы ў рамках умацаваньня НАТО на Ўсходзе. Яны цяпер знаходзяцца на ратацыйнай аснове.

Варшава хацела бы, каб на польскай тэрыторыі зьявілася сталай амэрыканская вайсковая база. Наколькі гэта рэальна, слухайце меркаваньне вайсковага спэцыяліста.

Апошнія гады Паўночнаатлянтычны Альянс рэалізуе палітыку ўмацаваньня свайго ўсходняга флянгу на выпадак патэнцыйнага канфлікту з Расеяй. На трох самітах НАТО ва Ўэльсе, Варшаве ды Брусэлі былі пранятыя рашэньні пра стварэньні войскаў НАТО хуткага рэагаваньня, 4 батальённых груп Альянсу, якія будуць ратацыйна знаходзіцца ў краінах Балтыі ды Польшчы. Таксама ў рэгіён накіроўваецца танкавая брыгада войск ЗША.

Цяпер у Вашынгтоне з афіцыйным візытам знаходзіцца міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак. Гэта ягоны пяты візыт за апошнія тыдні. У Польшчы многія кажуць пра тое, што гэтыя візыты зьвязаны з праектам пабудовы сталай амэрыканскай вайсковай базы на тэрыторыі Польшчы.

Гэты праект для Польскага радыё пракамэнтаваў амэрыканскі генэрал, былы камандуючы войскамі НАТО ў Эўропе Філіп Брыдлаў

Філіп Брыдлаў: На маю думку, вельмі важна кожная размова пра сталую прысутнасьць амэрыканскіх войск на тэрыторыі любой краіны НАТО. Я ўжо казаў некалі, што на Варшаўскім саміце нічога не скончыцца, Варшава –гэта быў толькі пачатак дарогі. Тое тычыцца і саміта НАТО ў Брусэлі. Мы мусім працягваць дапасоўваць Альянс да апошніх выклікаў, у зьвязку з гэтым любая вайсковая прысутнасьць ЗША будзе ўмацаваньнем НАТО. Я рады, што нашыя народы абмяркоўваюць гэтую справу, што ідзе размова паміж краінамі НАТО, і думаю менавіта гэтым і займаецца ваш міністар цяпер у Вашынгтоне.

Нядаўна прэсавы сакратар польскага прэзыдэнта Анджэя Дуду заявіў, што Варшава спадзяецца прыняцьця рашэньня пра амэрыканскую базу ў будучым годзе. Што азначае такое рашэньне?

Філіп Брыдлаў: Калі ЗША сапраўды прымуць такое рашэньне, яно будзе азначаць вялізарную працу. Гэта тычыцца любой краіны, дзе мы не прынялі рашэньне ўмацаваць нашу вайсковую прысутнасьць. Гэта маштабная задача.

Будучую базу ўжо празвалі «Фортам Трампа», што вы скажаце ці гэта трапнае акрэсьленьне?

Філіп Брыдлаў: Я асабіста не карыстаюся такімі назвамі. На маю думку лепш далей казаць пра праграму павялічанай прысутнасьці саюзных войскаў. Я б лепш засяродзіўся на завяршэньні працэсу перадысьлякацыі нашых войск ва ўсходнія краіны НАТО.

Праект будаўніцтва амэрыканскай вайсковай базы ў Польшчы крытыкуюць суседзі, Расея, і нават Беларусь. Аляксандар Лукашэнка заявіў, што на польскі «Форт Трамп» ён адкажа стварэньнем у Беларусі некалькі расейскіх баз. Гэта адразу адаб'ецца на бясьпецы рэгіёну, яна пагоршыцца. Што бы вы сказалі на такія аргумэнты?

Філіп Брыдлаў: Я стаўлюся з вялікай павагай да прэзыдэнта Лукашэнкі, думаю ён быў шчыры ў сваіх словах наконт запатрабаванасьці вайсковай базы на тэрыторыі гэтай краіны. Беларусь сувэрэнная краіна і можа прымаць рашэньня ў адказ на ейныя нацыянальныя патрэбы ды інтарэсы. Я б не засяроджваўся на ягоных словах. Мы ў першую чаргу павінны засяродзіцца на тым, ці выкананыя пастанаўленьні з Уэльскага, Варшаўскага ды Брусэльскага самітаў. Я спадзяюся, што як увесь Пакт, так і асобныя чальцы – Польшчы ды Ўлучаныя Штаты – прымуць правільнае рашэньне.

У 2013-16 гадах генэрал Філіп Брыдлаў быў Вярхоўным галоўнакамандуючым Абʼяднаных Збройных Сіл НАТО ў Эўропе. Ён выступае за ўмацаваньня ўсходняга флянгу НАТО ды пашырэньне прысутнасьці войск Альянсу на тэрыторыі новых краін-чальцоў НАТО з Цэнтральнай ды Ўсходняй Эўропы.

Данута Ісьлер/Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт