Logo Polskiego Radia
Print

Польшча ня зможа выканаць патрабаваньні ЭЗ па ўзнаўляльнай энэргіі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 15.11.2018 15:17
Магчыма, палякам прыйдзецца купляць зялёную энэргію з іншых краін.
pixabay.com/CCO

Па прычыне стагнацыі ў галіне абнаўляльнай энэргетыкі Польшча ня зможа выканаць патрабаваньні Эўрапейскага Зьвязу, каб ды 2020 году 15% энэргіі паходзіла з абнаўляльных крыніц – чытаем у выданьні «Dziennik Gazeta Prawna». Тады палякам прыйдзецца купляць зялёную энэргію з іншых краін, хутчэй за ўсё зь Нямеччыны. Пра гэта сказана ў найноўшым дакладзе Вышэйшай кантрольнай палаты. Інспэктары палаты адзначаюць, што кіруючым сілам не хапіла пасьлядоўнасьці, у выніку чаго не было празрыстых законаў, а інвэстарам прыходзілася пачынаць капіталаўкладаньні, ня ведаючы, ці яны будуць аплачвацца.

Даклад палаты канстатуе, што ўсе падкантрольныя ёй фірмы абмежавалі рэалізацыю плянаваных інвэстыцый у існуючыя або новыя крыніцы абнаўляльнай энэргіі альбо зусім ад іх адмовіліся. Страты кампаній, якія дзейнічаюць у дадзеным сэктары, дасягнулі ў 2016 годзе 3 млрд. злотых. Галоўнай прычынай было рэзкае падзеньне цэн продажу гэтак званых зялёных сэртыфікатаў і павышэньне падатку ад нерухомасьці для ветравых электрастанцый.

Улады заяўляюць, што ідзе распрацоўка чарговых юрыдычных нормаў, датычных абнаўляльных крыніц энэргіі. Згодна заяве віцэ-міністра энэргетыкі Гжэгажа Табішоўскага, да канца году павінен быць гатовы законапраект аб марской ветравой энэргетыцы, які дазволіць Польшчы выканаць патрабаваньні Эўрапейскага Зьвязу.

Dziennik Gazeta Prawna/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт