Прысутнасьць расейскай базы ў Беларусі рэальная
Аляксандар Алесін: Здагадкі аб разьмяшчэньні расейскай базы ў Беларусі становяцца праўдападобнымі.
Аляксандар Лукашэнка намякнуў, што калі на тэрыторыі Польшчы будзе разьмешчаная пастаянная база амэрыканскіх войскаў, то ў Беларусі можа паявіцца падобная расейская база.
Падчас свайго візыту ў Балбасаве беларускі лідар упершыню адкрыта сказаў пра тое, аб чым расейскія й беларускія аналітыкі кажуць ужо некалькі тыдняў.
„Здагадкі аб разьмяшчэньні расейскай базы ў Беларусі становяцца праўдападобнымі. Вайскоўцы аказваюць ціск на Ўладзіміра Пуціна, а ён - на прэзыдэнта Беларусі”, - гаварыў надоечы ў размове з газэтай „Rzeczpospolita” адзін зь вядомых беларускіх ваенных аналітыкаў Аляксандар Алесін.
На яго думку, хоць улады ў Менску хочуць трымацца як мага далей ад канфлікту „Расея-Захад”, то калі ў Польшчы ўзьнікне „Форт Трамп”, яны ня будуць у стане спыніць расейскіх плянаў.
У тым, што нейкі расейска-беларускі адказ на „Форт Трамп” будзе, не сумняецца таксама былы міністар абароны Беларусі генэрал Павел Казлоўскі.
„У нас з Расеяй „саюзная дзяржава” і пагадненьні, у тым ліку датычныя стратэгічных сіл. Калі Польшча ня хоча ракет ля сваёй мяжы, то хай яна не разьмяшчае амэрыканскіх ракет ля нашай”, - заявіў Казлоўскі.
„Не вядома, што можа паявіцца ў Беларусі, але, калі б гаворка ішла пра „Іскандэры”, то бясьпека нашай краіны напэўна не ўмацуецца. Такім чынам Менск толькі дакажа, што ня мае ўласнай палітыкі бясьпекі й абароны. Гэта падтрымала б тых на Захадзе, якія пераконваюць, што Беларусь – гэта траянскі конь Масквы”, - кажа беларускі экспэрт па бясьпецы, галоўны рэдактар парталу Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў.
Паводле яго, гэта дала б Расеі непасрэдны ўплыў ня толькі на зьнешнюю , але таксама ўнутраную палітыку Беларусі. „Для Лукашэнкі гэта не азначае нічога добрага”, - дадае экспэрт у размове з выданьнем „Rzeczpospolita”.
аз