Logo Polskiego Radia
Print

Грузія выбірае прэзыдэнта

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 05.11.2018 15:42
  • Грузія выбірае.mp3
28 кастрычніка ў Грузіі прайшоў першы тур прэзыдэнцкіх выбараў.
Foto: av.coe.int

У другі тур вышлі кандыдат ад кіроўнай партыі ды апазыцыі.

У Грузіі праходзяць прэзыдэнцкія выбары. Гэта апошнія прамыя выбары прэзыдэнта ў гэтай краіне. Далей кіраўніка дзяржавы будзе абіраць парлямэнт. Таксама зьмяніўся тэрмін дзеяньня прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў з пяці да шасьці год.

Гэтыя рэформы падагрэлі інтарэс да выбараў. У першым туры за прэзыдэнцкую пасаду змагаліся ажно 25 кандыдатаў. У другі тур выйшлі толькі двое: кандыдатка ад кіроўнай партыі «Грузінская мара» Саломе Зурабішвілі, якая набрала 38,6% галасоў ды прадстаўнік ад апазыцыі Грыгол Вашадзэ з 37,7% галасоў. Другі тур павінен адбыцца 2 сьнежня.

Шанцы на перамогу маюць абодва кандыдаты. Першапачаткова большай падтрымкай грузінаў карысталася Зурабішвілі, але ейныя выказваньні пра тое, што адказнасьць за вайну з Расеяй у жніўня 2008 ляжыць на ўрадзе экс-прэзыдэнта Саакашвілі, не спадабаліся грузінам. У краіне загучалі абвінавачаньні Зурабішвілі ў здрадзе, яе пачалі называць «праектам Пуціна».

Пра перадвыбарчую сытуацыю ў Грузіі ды пра тое, хто мае шанцы перамагчы на прэзыдэнцкіх выбарах у гэтай краіне, мы размаўляем з палітолягам Паўлам Усавым.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт