Польская дыпляматыя пазбаўляецца ад выпускнікоў МГІМО
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
30.10.2018 16:12
Дадзенае рашэньне выклікала крытыку ў Брусэлі, маўляў, толькі яны сапраўды разумеюць Расею.
Foto: pixabay.com/CC0
Варшава бароніць сваё рашэньне, што гэта супрацьстаяньне расейскім уплывам у Польшчы, піша партал wpolityce.pl.
З крытыкай рашэньня польскага Міністэрства замежных спраў выступіў эўрапейскі партал EU Observer. Журналісты выданьня зазначаюць, што выпускнікі МГІМО не ўяўляюць ніякай пагрозы, за імі не стаяць расейскія ўплывы, а наадварот - веды пра Расею, аналітычныя навыкі ды шырокія кантакты ў гэтай краіне. Рашэньне звальняць з важных пасадаў у Польшчы асоб, што вучыліся ў Маскоўскім дзяржаўным інстытуце міжнародных адносін – важным канале неафіцыйнага дыялёгу з Расеяй, эўрапейцы назвалі памылкай, піша польскае выданьне.
У якасьці прыкладу адваротнай палітыкі эўрапейскія журналісты прыводзяць Украіну, дзе захоўваецца фармальны ды нефармальны дыялёг з Масквой, нягледзячы на рост антырасейскіх настрояў.
Польшча павінна рабіць тое самае, заклікае эўрапейскі партал. Польскі ўрад павінен інвэставаць у людзей, якія разумеюць Расею, а не звальняць іх з дыпляматычнай службы, цытуе EU Observer польскае выданьне.
юл