Logo Polskiego Radia
Print

PKP выплаціць падрадчыкам пратэрмінаваныя грошы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.10.2018 10:01
Італьянская кампанія Astaldi, якая мадэрнізавала лінію Варшава-Люблін, не плаціла падрадчыкам.
Photo: Free-Photos/pixabay.com/CC0 Public Domain

PKP выплаціць падрадчыкам пратэрмінаваныя грошы
Італьянская кампанія Astaldi, якая мадэрнізавала лінію Варшава-Люблін, не плаціла падрадчыкам.
Міністар інфраструктуры Анджэй Адамчык (Andrzej Adamczyk) заявіў, што Польская дзяржаўная чыгунка (PKP) выплаціць усе пратэрмінаваныя грошы, падрадчыкам, якія працавалі пры мадэрнізацыі чыгуначнай лініі Варшава-Люблін. Нагадаем, у верасьні італьянская кампанія Astaldi адмовілася ад рэалізацыі інвэстыцыі. Аказалася, што італьянцы не плацілі падрадчыкам.
Міністар Адамчык заявіў, што першыя зьвесткі пра тое, што італьянцы ня плацяць польскім падрадчыкам, паявіліся ў верасьні, аднак тады кампанія Astaldi гарантавала, што выканае ўсе свае абавязацельствы па зарплатах да пачатку кастрычніка. Аднак у канцы верасьня ейныя прадстаўнікі паведамілі, што парываюць кантракт з польскім бокам.
Прадстаўнікі Міністэрства інфраструктуры сустрэліся з падрадчыкамі і ўзгаднілі прынцыпы выплаты даўгоў. Міністар заявіў, што PKP выплаціць усе пратэрмінаваныя сродкі.
IAR 3 - 2018-10-19 16:06:00 - PR24 - MI - ADAMCZYK - ASTALDI - KONFLIKT
Анджэй Адамчык: Да 18 кастрычніка падрадчыкам было выплачана каля 35 мільёнаў злотых (больш за 8 мільёнаў эўра). Агулам абавязацельствы, пра якія мы ведаем, складаюць 104-106 мільёнаў злотых (амаль 24,5 мільёна эўра).
Адамчык адзначыў таксама, што яго ведамства плянуе як мага хутчэй узнавіць працу на лініі Варшава-Люблін, але ўжо не з кампаніяй Astaldi.
az

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт