Logo Polskiego Radia
Print

А. Дуда: Nord Stream II пагражае Ўкраіне і Славакіі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.10.2018 13:27
"Кепскай інфармацыяй таксама зьяўляецца тое, што эўрапейскія ўстановы не заблякавалі гэтай інвэстыцыі".
А. Дуда і П. Хэнціньскі.А. Дуда і П. Хэнціньскі.фота: Польскае радыё

У сёньняшняй перадачы прапануем вашай увазе інтэрвію з польскім прэзыдэнтам Анджэем Дудам. Размова прысьвечаная тром тэмам: мясцовым выбарам, газаправоду Nord Stream 2 і ўдзелу Польшчы ў касьмічнай прамысловасьці. Працягвае АВ.
Інтэрвію з польскім прэзыдэнтам было зроблена адмыслова для Польскага радыё 24.
У нядзелю ў Польшчы прайшлі мясцовыя выбары. У размове з журналістам Польскага радыё Анджэй Дуда адзначыў, што яго радуе высокая выбарчая яўка.
А. Дуда: Я вельмі рады, што ўсё больш палякаў бярэ справы ў свае рукі, прымае грамадзянскае рашэньне аб выбары сваіх прадстаўнікоў. Я разьлічваю на тое, што ўсё большая колькасьць палякаў будзе прыходзіць на выбары. Гэта будзе выразны сыгнал таго, што мы зьяўляемся ўсё больш сьпелым грамадзтвам, што наша дэмакратыя ўзмацняецца. Асабліва маладыя людзі разумеюць, што іх рашэньне па гэтым пытаньні вельмі важнае і ўплывае на канкрэтныя пытаньні ў іх жыцьці.
Сёньня распачаўся візыт польскага прэзыдэнта ў Нямеччыну. Адной з тэмай перамоваў з Ангелай Мэркель зьяўляецца будова газаправоду Nord Stream II. Анджэй Дуда падкрэсьліў, што пазыцыя Польшчы ў гэтым пытаньні не памянялася.
А. Дуда: Тут нічога не мяняецца. Мы лічым, што гэтая інвэстыцыя ня мае нічога супольнага з эканомікай. Гэта інвэстыцыя палітычнага характару. Яна мае стратэгічнае значэньне, яе рэалізуе перш за ўсё Расея. На жаль, удзел у гэтым прымаюць нямецкія фірмы. І гэта кепская навіна. Кепскай інфармацыяй таксама зьяўляецца тое, што эўрапейскія ўстановы не заблякавалі гэтай інвэстыцыі. Гэта сьведчыць аб тым, што эўрапейскія справы ідуць у кепскім напрамку. Ідзе дамінацыя аднаго пастаўшчыка газу – Газпрому.
Польскі прэзыдэнт нагадаў, што Польшча робіць усё, каб дывэрсыфікаваць пастаўкі паліва. Гаворка пра разбудову газавага тэрміналу ў Сьвінавуйсьці, пастаўкі газу з ЗША. Анджэй Дуда ўзгадаў пра рэалізацыю газаправоду з Кантынэнтальнага шэльфу Нарвэгіі, дзе Польска нафта-газавая кампанія мае канцэсію на здабычу сыравіны.
А. Дуда: Узьнікненьне газаправоду Nord Stream II без сумневаў уяўляе небясьпеку для Ўкраіны, для Славакіі. Ён таксама быў бы небясьпечны для Польшчы, калі б ня нашыя прэвэнтыўныя захады, якія мы рэалізуем.
Учора ў прэзыдэнцкім палацы адбылася чарговая сустрэчы з цыклу «Тэхналёгіі будучыні». Удзельнікі спатканьня спрабавалі адказаць на пытаньне, ці Польшча мае шанец, каб заваяваць космас. Паводле Анджэя Дуды, Польшча мае свой удзел у касьмічнай прамысловасьці. А найбольш аптымістычным зьяўляецца ўдзел у працэсе маладых людзей.
А. Дуда: Мы маглі пабачыць іх побач з прафэсарамі Польскай акадэміі навук, вельмі дасьведчанымі ў галіне касьмічнай прамысловасьці, якія дзясяткі гадоў праводзяць свае дасьледаваньні. Але хопіць сказаць, што да гэтага часу каля 80 польскіх аб’ектаў высланыя ў космас. Можна сказаць, што ва ўсіх сур’ёзных місіях, зьвязаных з дасьледаваньнямі Марса, Сатурна ці Меркурыя, якая-небудзь польская прылада зьяўляецца элемэнтам цэлага дасьледчага комплексу ў космасе.
З аднаго боку, Польшча прысутная ў галіне касьмічнай прамысловасьці, а зь іншага, гэты рынак стала расьце. Менавіта гэты факт неабходна выкарыстаць. Паводле амэрыканцаў, вартасьць касьмічнага рынку складае 120 мільярдаў даляраў.
А. Дуда: Гэта велізарныя грошы. Я рады, што паявілася ініцыятыва Польскай касьмічнай стратэгіі, падрыхтаваная Міністэрствам прадпрымальніцтва і тэхналёгіі, у якой закладзены вельмі амбіцыйныя пляны. Мы хочам, каб да 2030 году польскі ўдзел у галіне складаў 3%. Гэта вельмі амбіцыйны плян, але я веру, што, калі добра пакіраваць справамі, то нам гэта ўдасца зрабіць. А самае галоўнае – што касьмічная прамысловасьць мае надзвычай сучасны характар. Я думаю, што побач са збройнай галіной, гэта самая сучасная прамысловасьць у сьвеце.
Для Анджэя Дуды асабліва важным было тое, што на сустрэчу «Тэхналёгіі будучыні» акрамя навукоўцаў прыйшлі маладыя прадпрымальнікі. Яны паказалі, якім чынам яны камэрцыйна рэалізуюць свае вынаходніцтвы.
А. Дуда: Гэта вынаходніцтвы, якія могуць працаваць у розных сфэрах, напрыклад, спадарожнікавых назіраньнях. Іх можна выкарыстоўваць у розных галінах, пачынаючы ад самых простых, тыпу турызм, далей у сельскай гаспадарцы, папярэджваць пра пагрозу паводкі. Спэктар выкарыстаньня таго, што зьяўляецца магчымым дзякуючы касьмічным тэхналёгіям, гіганцкі.
Размаўляў Пётр Хэнціньскі.

У сёньняшняй перадачы прапануем вашай увазе інтэрвію з польскім прэзыдэнтам Анджэем Дудам. Размова прысьвечаная тром тэмам: мясцовым выбарам, газаправоду Nord Stream 2 і ўдзелу Польшчы ў касьмічнай прамысловасьці.

Размаўляў Пётр Хэнціньскі/пераклад ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт