Складаная гісторыя сэрца Фрыдэрыка Шапэна
Парадаксальна, сэрца кампазытара з разбуранай Варшавы ўдалося выратаваць дзякуючы гітлераўцам.
73 гадоў таму ўрна з сэрцам выдатнага польскага кампазытара Фрыдэрыка Шапэна вярнулася на сваё месца ў касьцёле сьвятога Крыжа на вуліцы Кракаўскае прадмесьце ў Варшаве.
Упершыню сэрца кампазытара было зьмешчанае ў сьвятыні ў 1879 годзе, то бок праз 30 гадоў пасьля сьмерці славутага паляка. З касьцельнай калоны яго вынялі падчас Варшаўскага паўстаньня ў схавалі ў гарадку Мілянувак (Milanówek), які распаложаны непадалёк ад сталіцы, на захад.
Фрыдэрык Шапэн памёр 17 кастрычніка 1849 году ў Парыжы, дзе пражываў на працягу 18 апошніх гадоў свайго жыцьця. Ён быў пахаваны на могілках Пер-Лашэз. Аднак апошнім жаданьнем кампазытара было, каб яго сэрца пакоілася ў польскай зямлі. Гэтую просьбу ў 1850 годзе выканала Люіза Енджэевіч (Luiza Jendrzejewicz), якая нелегальна прывезла сэрца славутага брата ў Варшаву.
Да таго, што сэрца Шапэна захавалася па сёньняшні дзень парадаксальна прычыніліся гітлераўцы, якія напрыканцы Варшаўскага паўстаньня перадалі „мошчы” кампазытара дапаможнаму біскупу Варшавы Антоні Шлягоўскаму (Antoni Szlagowski) у Мілянувак – месца інтэрнаваньня варшаўскіх біскупаў.
Пасьля вайны, 17 кастрычніка 1945 году, у 96-ую гадавіну сьмерці кампазытара, урна зь яго сэрцам вярнуўся ў разбураную Варшаву. Цырымонія мела сымбалічнае значэньне. На вуліцы, па якіх везьлі сэрца Шапэна, выйшлі тысяч варшавянаў.
Тагачасны пробашч парафіі Сьвятога Крыжа Леапольд Петшык (Leopold Pietrzyk) з патасам казаў, што „сэрца Шапэна вяртаецца на сваё месца”.
Леапольд Петшык: Гэтае палымянае сэрца вяртаецца ў сталіцу, па якой калісьці так моцна сумавала й у якой жадала быць пахаваным пасьля сьмерці. Такім чынам сэрца, якое горача кахала сваю Польшчу, нарэшце вяртаецца на месца, якое для яго калісьці выбраў народ.
Гісторыкі й дасьледчыкі жыцьця й творчасьці Шапэна па сёньняшні дзень задумоўваюцца над матывам паводзінаў гітлераўцаў, дзякуючы якім урну ўдалося выратаваць з разбуранай Варшавы.
Пра гэта ў эфіры грамадзкага Польскага радыё гаварыў Марцін Вансоўскі (Marcin Wąsowski) зь Інстытуту Фрыдэрыка Шапэна.
Марцін Вансоўскі: Паводле часткі экспэртаў, немцы, прадугледжваючы, што вайна можа закончыцца іх паразай, хацелі зрабіць нейкі станоўчы жэст. Таму 9 верасьня 1944 году генэрал СС Эрых фон дэм Бах-Зелеўскі (Erich von dem Bach-Zelewski) адправіў у Мілянувак дэлегацыю з перакладчыкам. Немцы запыталі наўпрост, ці біскуп прыме ўрну з сэрцам Шапэна. Арцыбіскуп Шлягоўскі адказаў, што зразумела – нават у дадзеным моманце.
У 2014 годзе група дасьледчыкаў праверыла, у якім стане знаходзіцца сэрца Фрыдэрыка Шапэна. Аказалася, што яно выдатна захавалася. Паводле экспэртаў, анатамічныя зьмены сьведчаць пра тое, што непасрэднай прычынай сьмерці кампазытара быў пэрыкардыт (запаленьне калясардэчнай сумкі), які ўзьнік у выніку ўскладненьня тубэркулёзу.
У абсьледаваньні ўдзельнічаў, між іншым, прафэсар Міхал Віт (Michał Witt) зь Інстытуту генэтыкі чалавека Польскай акадэміі навук у Познані.
Міхал Віт: У сярэдзіне скрынкі з чорнага дрэва, аббітай мяккай тканінай, знаходзіцца крышталёвы слоік. У ім у вадкасьці колеру янтару зьмешчанае сэрца Шапэна. Сэрца захавалася выдатна.
Фрэдэрык Шапэн жыў у 1810-1849 гадах. Гэта самы выбітны польскі кампазытар і піяніст. Па сёньняшні дзень яго музыка зьяўляецца найбольш пасьпяховым „амбасадарам” польскай культуры ў сьвеце.
Фрыдэрыка Шапэна, аднаго з асноўных прадстаўнікоў эпохі рамантызму, называлі таксама паэтам фартэпіяна. Надзелены вялікай мастацкай пачуцьцёвасьцю Шапэн стварыў індывідуальны стыль, які спалучае ў сабе нацыянальныя й народныя традыцыі польскай музыкі з рамантычнымі ідэямі.
Шапэн зьяўляецца аўтарам каля 240 фартэпіянных твораў, у тым ліку 2-х канцэртаў, а таксама дзясяткаў мазуркаў, палянэзаў, накцюрнаў, балядаў, эцюдаў, песень і г.д.
Ён адыграў выключную ролю ў фармаваньні польскай нацыянальнай сьвядомасьці. Сваёй музыкай ён патрабаваў свабоды для Радзімы, якая ў гэтым часе апынулася пад акупацыяй Расеі, Прусіі й Аўстрыі.
Вядомы нямецкі кампазытар Робэрт Шуман (1810-1856), навязваючы да патрыятычнага характару музыкі Шапэна, пісаў што ягоныя творы - гэта „гарматы, схаваныя ў кветках”.
аз
73 гадоў таму ўрна з сэрцам выдатнага польскага кампазытара Фрыдэрыка Шапэна вярнулася на сваё месца ў касьцёле Cьвятога Крыжа на вуліцы Кракаўскае прадмесьце ў Варшаве.
Упершыню сэрца кампазытара было зьмешчанае ў сьвятыні ў 1879 годзе, то бок праз 30 гадоў пасьля сьмерці славутага паляка. З касьцельнай калоны яго вынялі падчас Варшаўскага паўстаньня ў схавалі ў гарадку Мілянувак (Milanówek), які распаложаны непадалёк ад сталіцы, на захад.
Фрыдэрык Шапэн быў пахаваны на могілках Пер-ЛашэзPhoto: Inactive account – ID 139904/pixabay.com/CC0 Public Domain
Фрыдэрык Шапэн памёр 17 кастрычніка 1849 году ў Парыжы, дзе пражываў на працягу 18 апошніх гадоў свайго жыцьця. Ён быў пахаваны на могілках Пер-Лашэз. Аднак апошнім жаданьнем кампазытара было, каб яго сэрца пакоілася ў польскай зямлі. Гэтую просьбу ў 1850 годзе выканала Люіза Енджэевіч (Luiza Jendrzejewicz), якая нелегальна прывезла сэрца славутага брата ў Варшаву.
Да таго, што сэрца Шапэна захавалася па сёньняшні дзень парадаксальна прычыніліся гітлераўцы, якія напрыканцы Варшаўскага паўстаньня перадалі „мошчы” кампазытара дапаможнаму біскупу Варшавы Антоні Шлягоўскаму (Antoni Szlagowski) у Мілянувак – месца інтэрнаваньня варшаўскіх біскупаў.
Kасьцёл Cьвятога Крыжа ў Варшаве. By User:Mathiasrex Maciej Szczepańczyk - Praca własna, CC BY 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=8864513
Пасьля вайны, 17 кастрычніка 1945 году, у 96-ую гадавіну сьмерці кампазытара, урна зь яго сэрцам вярнуўся ў разбураную Варшаву. Цырымонія мела сымбалічнае значэньне. На вуліцы, па якіх везьлі сэрца Шапэна, выйшлі тысяч варшавянаў.
Тагачасны пробашч парафіі Сьвятога Крыжа Леапольд Петшык (Leopold Pietrzyk) з патасам казаў, што „сэрца Шапэна вяртаецца на сваё месца”.
Леапольд Петшык: Гэтае палымянае сэрца вяртаецца ў сталіцу, па якой калісьці так моцна сумавала й у якой жадала быць пахаваным пасьля сьмерці. Такім чынам сэрца, якое горача кахала сваю Польшчу, нарэшце вяртаецца на месца, якое для яго калісьці выбраў народ.
Гісторыкі й дасьледчыкі жыцьця й творчасьці Шапэна па сёньняшні дзень задумоўваюцца над матывам паводзінаў гітлераўцаў, дзякуючы якім урну ўдалося выратаваць з разбуранай Варшавы.
Пра гэта ў эфіры грамадзкага Польскага радыё гаварыў Марцін Вансоўскі (Marcin Wąsowski) зь Інстытуту Фрыдэрыка Шапэна.
Марцін Вансоўскі: Паводле часткі экспэртаў, немцы, прадугледжваючы, што вайна можа закончыцца іх паразай, хацелі зрабіць нейкі станоўчы жэст. Таму 9 верасьня 1944 году генэрал СС Эрых фон дэм Бах-Зелеўскі (Erich von dem Bach-Zelewski) адправіў у Мілянувак дэлегацыю з перакладчыкам. Немцы запыталі наўпрост, ці біскуп прыме ўрну з сэрцам Шапэна. Арцыбіскуп Шлягоўскі адказаў, што зразумела – нават у дадзеным моманце.
У 2014 годзе група дасьледчыкаў праверыла, у якім стане знаходзіцца сэрца Фрыдэрыка Шапэна. Аказалася, што яно выдатна захавалася. Паводле экспэртаў, анатамічныя зьмены сьведчаць пра тое, што непасрэднай прычынай сьмерці кампазытара быў пэрыкардыт (запаленьне калясардэчнай сумкі), які ўзьнік у выніку ўскладненьня тубэркулёзу.
У абсьледаваньні ўдзельнічаў, між іншым, прафэсар Міхал Віт (Michał Witt) зь Інстытуту генэтыкі чалавека Польскай акадэміі навук у Познані.
Міхал Віт: У сярэдзіне скрынкі з чорнага дрэва, аббітай мяккай тканінай, знаходзіцца крышталёвы слоік. У ім у вадкасьці колеру янтару зьмешчанае сэрца Шапэна. Сэрца захавалася выдатна.
Фрыдэрык Шапэн жыў у 1810-1849 гадах. Гэта самы выбітны польскі кампазытар і піяніст. Па сёньняшні дзень яго музыка зьяўляецца найбольш пасьпяховым „амбасадарам” польскай культуры ў сьвеце.
Фрыдэрыка Шапэна, аднаго з асноўных прадстаўнікоў эпохі рамантызму, называлі таксама паэтам фартэпіяна. Надзелены вялікай мастацкай пачуцьцёвасьцю Шапэн стварыў індывідуальны стыль, які спалучае ў сабе нацыянальныя й народныя традыцыі польскай музыкі з рамантычнымі ідэямі.
Помнік Фрыдэрыку Шапэну аўтарства Вацлава Шыманоўскага ў Варшаве.By Cezary Piwowarski - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons. wikimedia.org/w/ index.php?curid=10074320