Logo Polskiego Radia
Print

У ЗША выяўлены невядомыя беларускія дакумэнты

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 25.10.2018 10:00
  • 1025 Варш. мост, Ю. Грыбоўскі, ЗША.mp3
Юры Грыбоўскі наведаў архівы ЗША, дзе захоўваюцца калекцыі па гісторыі Беларусі.
Юры ГрыбоўскіЮры ГрыбоўскіФота: Мажэна Грыбоўская

У ЗША пасьля Другой сусьветнай вайны знайшлі ратунак многія беларусы, якія былі вымушаны пакінуць бацькаўшчыну пасьля аднаўленьня ў Беларусі савецкай улады ў 1944 годзе. За акіянам былі створаны беларускія нацыянальныя арганізацыі, выходзілі газэты і часопісы. Спадчына амэрыканскіх беларусаў вялікая. Але яна яшчэ ня ўся сабрана, дасьледавана. А многія матэрыялы знаходзяцца ў самых нечаканых месцах ЗША.

Часопіс
Часопіс "Наперад" з фондаў Нью-Ёрскай публічнай бібліятэкі. Фота: Юры Грыбоўскі

Юры Грыбоўскі, дасьледчык беларускай эміграцыі, доктар гістарычных навук, прафэсар катэдры міжкультурных дасьледаваньняў Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы Варшаўскага ўнівэрсытэта: У Мінэапалісе, у Цэнтры дасьледаваньня міграцыі пры Мінэсоцкім унівэрсытэце, захоўваюцца асабістыя архівы беларусаў Вацлава Пануцэвіча, Вітаўта Кіпеля, Мацея Смаршчка, Раісы Жук-Грышкевіч. Таксама беларускія калекцыі захоўваюцца ў Нью-Ёрку і ваколіцах, напрыклад, у Рэтгерскім унівэрсытэце. Любы жадаючы можа азнаёміцца зь беларускай калекцыяй Нью-Ёрскай публічнай бібліятэкі. Пошук беларускіх архіваў за акіянам працягваецца. І нас чакае яшчэ многа адкрыцьцяў.

Віктар Корбут

Слухайце далучаны гукавы файл

Падручнік
Падручнік па Законе Божым з фондаў Нью-Ёрскай публічнай бібліятэкі. Фота: Юры Грыбоўскі
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт