«Мы ня ведаем, колькі часу Служба бясьпекі Ўкраіны цікавілася Людмілай Казлоўскай – 5, 10 гадоў або адзін месяц, – кажа ў размове з парталам wPolityce.pl экспэрт па пытаньнях бясьпекі палкоўнік Лукаш Кістэр. – Але тое, што справа набірае абароты менавіта цяпер, сьведчыць аб завяршэньні пэўных дзеяньняў, якія мелі сакрэтны характар. Іншая справа, якая зьяўляецца гэтак жа верагоднай, як першая, гэта тое, што існуе патрэба палітычнага характару, каб гэтую інфармацыю паведаміць».
На думку суразмоўцы, рашэньне Службы бясьпекі Ўкраіны распачаць крымінальную справу супраць кіраўніка фонду «Адкрыты дыялёг» Людмілы Казлоўскай сьведчыць аб тым, што ўкраінскія спэцслужбы разумеюць – дзеяньні польскіх улад і польскіх спэцслужбаў не былі беспадстаўнымі.
Нагадаем, ва ўпраўленьні Службы бясьпекі Ўкраіны ў Закарпацкай вобласьці адкрылі крымінальную вытворчасьць супраць старшыні міжнароднага фонду «Адкрыты дыялёг» Людмілы Казлоўскай. Казлоўскую, якая зьяўляецца грамадзянкай Украіны, падазраюць, у прыватнасьці, у «дзеяньнях, учыненых з мэтай гвалтоўнага зьмяненьня або зьвяржэньня канстытуцыйнага ладу ці захопу дзяржаўнай улады; наўмысных дзеяньнях, учыненых з мэтай зьмяненьня межаў тэрыторыі або дзяржаўнай мяжы Ўкраіны; дзяржаўнай здрадзе; махлярстве, зьдзейсьненым у буйным памеры».

яс/вс