Logo Polskiego Radia
Print

45 гадоў таму дэбютавала беларуская паэтка Падляшша Міра Лукша

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.10.2018 15:00
  • Міра Лукша.mp3
За гэтыя гады выйшлі сотні вершаў і апавяданьняў, пабачылі сьвет 17 выданьняў на беларускай і польскай мовах.
З. Косьцін/radyjo.net

45 таму на літаратурнай старонцы тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва» дэбютавала Міра Лукша. За гэтыя гады з-пад пяра беларускай паэткі і журналісткі выйшлі сотні вершаў і апавяданьняў, пабачылі сьвет 17 выданьняў на беларускай і польскай мовах. Сёлета Міра Лукша за агул творчасьці атрымала літаратурную прэмію мэра Беластока імя Веслава Казанэцкага. Сама паэтка адзначае, што натхненьне і тэматыку для сваіх твораў чэрпае з важных для яе месцаў на Беласточчыне.
Міра Лукша больш за тры дзесяцігодзьдзі супрацоўнічае з тыднёвікам беларусаў у Польшчы «Ніва», зьяўляецца сябрам беларускага літаратурнага аб'яднаньня ў Польшчы «Белавежа» і Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
Размова ў далучаным гукавым файле.

45 таму на літаратурнай старонцы тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва» дэбютавала Міра Лукша. За гэтыя гады з-пад пяра беларускай паэткі і журналісткі выйшлі сотні вершаў і апавяданьняў, пабачылі сьвет 17 выданьняў на беларускай і польскай мовах.

Сёлета Міра Лукша за агул творчасьці атрымала літаратурную прэмію мэра Беластока імя Веслава Казанэцкага. Сама паэтка адзначае, што натхненьне і тэматыку для сваіх твораў чэрпае з важных для яе месцаў на Беласточчыне.

Міра Лукша больш за тры дзесяцігодзьдзі супрацоўнічае з тыднёвікам беларусаў у Польшчы «Ніва», зьяўляецца сябрам беларускага літаратурнага аб'яднаньня ў Польшчы «Белавежа» і Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Размова ў далучаным гукавым файле.

З. Косьцін

/

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт