Logo Polskiego Radia
Print

Прэм'ер Польшчы адкрыў працу Нью-Ёркскай біржы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 04.10.2018 16:16
  • Morawiecki.mp3
Падчас паездкі ў Нью-Ёрк і сустрэч Матэвуш Маравецкі перш за ўсё плянуе паказаць Польшчу як краіну з дынамічнай эканомікай.
Маравецкі на Нью-Ёркскай біржыМаравецкі на Нью-Ёркскай біржыEPA/JUSTIN LANE

Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі пачаў візыт у Злучаных Штатах Амэрыкі. Кіраўнік Кабміну сустрэнецца з кіраўнікамі буйнейшых амэрыканскіх карпарацый і пабывае на Нью-Ёркскай біржы.
Адным словам, візыт Матэвуша Маравецкага мае перш за ўсё эканамічна-гандлёвы характар. Дарэчы, у гэтай сфэры кіраўнік Рады міністраў Польшчы адчувае сябе вельмі добра, таму што цягам многіх гадоў прапацаваў у банкаўскай сфэры, у тым ліку на пасадзе старшыні праўленьня аднаго з буйнейшых польскіх банкаў. За візытам Матэвуша Маравецкага ў Нью-Ёрку сочыць уласны карэспандэнт Польскага радыё ў ЗША Марэк Валкускі.
Марэк Валкускі: Так гучыць адзін зь вядомейшых званкоў у сьвеце – штодзённа ён абвяшчае пачатак і заканчэньне працы біржы ў Нью-Ёрку. Сёньня яго ўключыў прэм’ер Матэвуш Маравецкі, даўшы такім чынам пачатак гандлю акцыямі буйнейшых амэрыканскіх фірмаў на квоту ў 21 трлн даляраў. Пасьля гэтага прэм’ер-міністар правёў сустрэчу са старшынём праўленьня Нью-Ёркскай біржы Стэйсі Канінгем. Пазьней Маравецкі прашоў пешшу на месца тэракту 11 верасьня 2001 году, дзе ўсклаў кветкі.
У пляне дня таксама – сустрэчы з амэрыканскімі бізнэсоўцамі. Польскі прэм’ер будзе галоўным удзельнікам Дня польскага бізнэсу ў Нью-Ёрку. Плянуецца, што падчас выступленьня Маравецкі раскажа пра эканамічныя дасягненьні Польшчы й запросіць амэрыканскія кампаніі інвэставаць у польскую эканоміку. Суарганізатарам сустрэчы зьяўляецца адна з буйнейшых у сьвеце мэдыякампаній Thomson Reuters і кансалтынгавы гігант The Boston Consulting Group.
Прэм’ер Польшчы падчас візыту суправаджаюць высокапастаўленыя польскія чыноўнікі й прадстаўнікі бізнэсу.
Перад візытам Матэвуш Маравецкі сказаў, што падчас паездкі ў Нью-Ёрк і сустрэч з амэрыканскімі бізнэсмэнамі ды чыноўнікамі ён перш за ўсё плянуе паказаць Польшчу як краіну з дынамічнай эканомікай. Ён зьвярнуў увагу на тое, што менавіта ў Нью-Ёрку прымаюцца важныя ў сусьветным маштабе рашэньні, перш за ўсё ў фінансава-эканамічнай галіне.
Нядаўна зь візытамі ў ЗША пабывалі прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда й міністар абароны Марыюш Блашчак. Паводле прэм’ера Маравецкага, абодва візыты, а таксама яго паездка вельмі важныя для разьвіцьця польска-амэрыканскіх адносін, асабліва ў кантэксьце таго, што Варшава лічыць Вашынгтон стратэгічным партнэрам.
вс

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт