Logo Polskiego Radia
Print

У Менску пакажуць палескія здымкі Зоф'і Хамянтоўскай

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.10.2018 11:13
Зоф’я Хамянтоўска - адна з найважнейшых фатографаў міжваеннага пэрыяду.

/

4 кастрычніка а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музэі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыцьцё выставы «З палескага архіва Зоф’і Хамянтоўскай».
Архіў Зоф’і Хамянтоўскай, адной з найважнейшых фатографаў міжваеннага пэрыяду, з 2008 года знаходзіцца ў апрацоўцы фонду «Археалёгія фатаграфіі». У велізарнай калекцыі, якая налічвае каля 6500 нэгатываў і 4500 пазытываў, захавалася ня так шмат выставачных адбіткаў. Большасьць з іх не перажыла вайну. Ацалелыя здымкі – гэта невялікія аўтарскія «кантролькі», што паказваюць, перш за ўсё, працэс працы фатографа і яе аўтарскі адбор любімых кадраў.
Выстава прадстаўляе некалькіх дзясяткаў з іх. Фатаграфіі невялікага фармату з 1928-1933 гадоў паказваюць радавы маёнтак Зоф’і Хамянтоўскай у Парахонску. У выставу ўвайшлі шматлікія фатаграфіі краявідаў у «піктарыяльнай» эстэтыцы, зробленыя «Лейкай», і здымкі, што дакумэнтуюць жыцьцё мясцовых жыхароў.
Прэзэнтацыя суправаджаецца паказам фільма «Я здымаю». Гэта ўнікальны матэрыял, сабраны з фрагмэнтаў стужак Хамянтоўскай канца 1920-х гадоў, які прадстаўляе асабістае жыцьцё фатографа, яе сям'і і сяброў. Кароткамэтражны фільм быў змантаваны са знойдзеных у архівах унікальных дакумэнтальных кадраў, зьнятых самой мастачкай. Аўтарскі камэнтар да фільма напісаў Мікалай Лазінскі, а тэкст прачытала Юлія Станішэўска. Гэты матэрыял, падобна як і сам факт здыманьня фільмаў Хамянтоўскай, доўга заставаўся невядомым, хаця на выставе ў Познані фатограф дэбютавала не паказам здымкаў, а менавіта фільмам. Аблічбоўка фільма была прафінансавана Нацыянальным аўдыёвізуальным інстытутам Польшчы ў рамках праграмы «Лічбавая спадчына».
Прэзэнтаваны выбар здымкаў упершыню быў прадстаўлены ў рамках выставы «Маёнтак. Скульптуры з калекцыі сям’і ван Роўз, а таксама фільмы і фатаграфіі з архіва Зоф’і Хамянтоўскай» у Крулікарні (Варшава, 18 сакавіка – 17 мая 2015, група куратараў пад кіраўніцтвам Агнешкі Тарасюк у складзе: Катажына Кухарска-Хорнунг, Караліна Пухала-Роек, Міхал Лібэра).
Выстава Зоф’і Хамянтоўскай зьяўляецца другой прэзэнтацыяй спадчыны фатографа ў Нацыянальным гістарычным музэі Рэспублікі Беларусь. Першая выстава адбылася ўвосень 2011 года ў рамках культурнай праграмы Старшынства Рэспублікі Польшча ў Радзе Эўрапейскага Зьвязу.
Выстава праходзіць у рамках Месяца фатаграфіі ў Менску: http://mfm.by/

4 кастрычніка а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музэі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыцьцё выставы «З палескага архіва Зоф’і Хамянтоўскай».

Архіў Зоф’і Хамянтоўскай, адной з найважнейшых фатографаў міжваеннага пэрыяду, з 2008 года знаходзіцца ў апрацоўцы фонду «Археалёгія фатаграфіі». У велізарнай калекцыі, якая налічвае каля 6500 нэгатываў і 4500 пазытываў, захавалася ня так шмат выставачных адбіткаў. Большасьць з іх не перажыла вайну. Ацалелыя здымкі – гэта невялікія аўтарскія «кантролькі», што паказваюць, перш за ўсё, працэс працы фатографа і яе аўтарскі адбор любімых кадраў.

Выстава прадстаўляе некалькі дзясяткаў з іх. Фатаграфіі невялікага фармату з 1928-1933 гадоў паказваюць радавы маёнтак Зоф’і Хамянтоўскай у Парахонску. У выставу ўвайшлі шматлікія фатаграфіі краявідаў у «піктарыяльнай» эстэтыцы, зробленыя «Лейкай», і здымкі, што дакумэнтуюць жыцьцё мясцовых жыхароў.

Прэзэнтацыя суправаджаецца паказам фільма «Я здымаю». Гэта ўнікальны матэрыял, сабраны з фрагмэнтаў стужак Хамянтоўскай канца 1920-х гадоў, які прадстаўляе асабістае жыцьцё фатографа, яе сям'і і сяброў. Кароткамэтражны фільм быў змантаваны са знойдзеных у архівах унікальных дакумэнтальных кадраў, зьнятых самой мастачкай. Аўтарскі камэнтар да фільма напісаў Мікалай Лазінскі, а тэкст прачытала Юлія Станішэўска. Гэты матэрыял, падобна як і сам факт здыманьня фільмаў Хамянтоўскай, доўга заставаўся невядомым, хаця на выставе ў Познані фатограф дэбютавала не паказам здымкаў, а менавіта фільмам. Аблічбоўка фільма была прафінансавана Нацыянальным аўдыёвізуальным інстытутам Польшчы ў рамках праграмы «Лічбавая спадчына».

Прэзэнтаваны выбар здымкаў упершыню быў прадстаўлены ў рамках выставы «Маёнтак. Скульптуры з калекцыі сям’і ван Роўз, а таксама фільмы і фатаграфіі з архіва Зоф’і Хамянтоўскай» у Крулікарні (Варшава, 18 сакавіка – 17 мая 2015, група куратараў пад кіраўніцтвам Агнешкі Тарасюк у складзе: Катажына Кухарска-Хорнунг, Караліна Пухала-Роек, Міхал Лібэра).

Выстава Зоф’і Хамянтоўскай зьяўляецца другой прэзэнтацыяй спадчыны фатографа ў Нацыянальным гістарычным музэі Рэспублікі Беларусь. Першая выстава адбылася ўвосень 2011 года ў рамках культурнай праграмы Старшынства Рэспублікі Польшча ў Радзе Эўрапейскага Зьвязу.

Выстава праходзіць у рамках Месяца фатаграфіі ў Менску.

Польскі інстытут/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт