Logo Polskiego Radia
Print

74 гады таму капітулявала Варшаўскае паўстаньне

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 02.10.2018 15:30
  • Капітуляцыі Варшаўскага паўстаньня.mp3
Нягледзячы на паразу і прыніжэньне жаўнераў Арміі Краёвай немцы асаблівым чынам уганаравалі.
Прушкаў, 30.09.2018. Гістарычная рэканструкцыя ў рамках урачыстасьцяў Дня памяці пра мірных жыхароў паўстанчай Варшавы.

Прушкаў, 30.09.2018. Гістарычная рэканструкцыя ў рамках урачыстасьцяў Дня памяці пра мірных жыхароў паўстанчай Варшавы. PAP/Marcin Obara

74 гады таму, ноччу з 2 на 3 кастрычніка 1944 году, паразу атрымала Варшаўскае паўстаньне. У выніку адсутнасьці боепрыпасаў і прадуктаў харчаваньня, а таксама адсутнасьці дапамогі з боку Чырвонай арміі, якая стаяла на левым боку Віслы, у Ажараве пад Варшавай было падпісанае пагадненьне аб спыненьні ваенных дзеяньняў. Адзінкавыя баі доўжыліся яшчэ два дні. Да 5 кастрычніка паўстанцкія аддзелы склалі зброю.
Змаганьне за сталіцу працягвалася 63 дні. Гэта быў незалежніцкі зрыў Арміі Краёвай і найбольшая збройная акцыя падпольля ў акупаванай Эўропе. Пасьля капітуляцыі Варшаўскага паўстаньня яго ўдзельнікі трапілі ў палон. Немцы дэпартавалі жыхароў сталіцы, накіроўваючы іх у канцлягеры і працоўныя лягеры.
Віцэ-старшыня Саюзу варшаўскіх паўстанцаў Эдмунд Бараноўскі гады пасьля ўзгадваў, што дзень завяршэньня баёў быў надзвычай трагічным.
Э. Бараноўскі: Лепшую зброю мы закапвалі ва ўмоўленых месцах і ехалі ў канцлягеры. Гэтая дарога была для нас таксама цяжкай. Калі мы заехалі на пэрон першага вялікага нямецкага гораду, Франкфурт-на-Одры, усе вагоны сьпявалі «Яшчэ Польшча не загінула» (гімн – рэд.). За гэты сьпеў мы заплацілі дорага. Нас выпусьцілі толькі праз гадзіну, загналі ў невялікі лягер, цэлы дзень і цэлую ноч мы прастаялі пад дажджом – гэта было пакараньне.
Акторка Аліна Яноўска (памерла ў 2017 годзе) ад пачатку да канца Варшаўскага паўстаньня была сувязной штаб-кватэры батальёну «Кіліньскі». Калі яна пачула інфармацыю аб тым, што паўстаньне капітулявала, у яе падкасіліся ногі.
А. Яноўска: Нашая пазыцыя была пад сталым абстрэлам. Таму цішыня была дзіўнай. Кожны з нас думаў, як ён патрапіць дадому. Аднак з пачатку трэба было здаць зброю, прыйсьці ў вызначаныя месцы, адкуль нас павезьлі ў Прушкаў, у канцлягер.
Зьдзіслаў Сквара (памёр у 2009 годзе), былы паўстанец і палонны ў канцлягерах, узгадваў, што нягледзячы на паразу і прыніжэньне яго і іншых жаўнераў Арміі Краёвай немцы асаблівым чынам уганаравалі.
З. Сквара: Прыйшла капітуляцыя. Мы ішлі вуліцай Злотай, потым Жалезнай на пляц Нарутовіча, дзе мы склалі зброю. Цікава, што ідучы па нямецкай частцы, па Ерузалімскай алеі, нямецкія жаўнеры аддавалі нам гонар. Яны стаялі далёка і аддавалі гонар.
Паўстанец Ежы Закшэўскі расказваў у 2015 годзе, што параза паўстаньня была вельмі цяжкім момантам.
Е. Закшэўскі: Канец паўстаньня – гэта ж вядома трэба здацца. На другім боку Віслы два месяцы стаяла савецкая армія, але было вядома, што яны не дапамогуць. Трэба было здавацца, бо не было ні ежы, ні зброі, ні боепрыпасаў. Нібыта невялікія пастаўкі былі, але ў такіх вулічных змаганьнях гэтага мала. Вядома, было расчараваньне, але кожны хацеў жыць. А далей была толькі пэрспэктыва сьмерці. Не было ніякай надзеі.
Ванда Трачык-Стаўска расказвала (2015 год), што завяршэньне Варшаўскага паўстаньня было для жаўнераў трагедыяй.
В. Трачык-Стаўска: Для жаўнера няма нічога горшага, чым капітуляцыя. Калі ты застаўся жыць і ведаеш, што іншыя загінулі. Калі ты бачыш сваю бездапаможнасьць, адчай сваіх калег, якія ня хочуць ісьці ў палон, якія хочуць далей змагацца. Гэта быў найгоршы дзень паўстаньня, калі мы павінны былі капітуляваць і аддаць зброю, здабытую такім цяжкім чынам.
У баях падчас паўстаньня загінулі 18 тысяч паўстанцаў і, паводле розных крыніц, ад 130 да 180 тысяч мірных жыхароў. У палон патрапілі 16 тысяч жаўнераў. Паводле гісторыкаў, высьвятленьне дакладных дадзеных зьяўляецца немагчымым. Страты нямецкага боку склалі амаль 25 тысяч забітых і параненых.
На працягу наступных трох месяцаў немцы сыстэматычны нішчылі горад, раўнялі з зямлёй гістарычныя будынкі і храмы, увесь Стары горад, бібліятэкі, музэі і архівы, калекцыі якіх альбо спальвалі, альбо вывозілі ў Нямеччыну. Зьнішчэньне Варшавы спрасьціла пазьнейшае ўвядзеньне камуністычнага рэжыму ўлады і саветызацыю польскага грамадзтва.
Паўстаньне не дасягнула ні палітычнай, ні вайсковай мэты, аднак па сёньняшні дзень зьяўляецца для палякаў сымбалем мужнасьці і барацьбы за свабоду.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт