Навошта ў Менску ўводзяць «сухі закон»
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
29.09.2018 19:44
Гэта могуць быць «разборкі» паміж чыноўнікамі, спроба перадзелу рынку ды актыўнасьць лабістычных груп - экспэрт.
pixabay.com/Public Domain CC0
З 1 кастрычніка ў Менску ўводзіцца «сухі закон». Праўда, дзейнічаць ён будзе ў начны час: продаж алькагольных напояў, у тым ліку піва, будзе забаронены з 23.00 гадзіны да 07.00 гадзіны. Абмежаваньне не распаўсюджваецца на кавярні, бары й рэстараны пры рэалізацыі алькаголю ў разьліў.
Ці згаданая мера можа даць эфэкты? Увогуле, для чаго яна ўводзіцца? Як змагацца з алькагалізацыяй насельніцтва? Гэтыя ды іншыя пытаньні мы задалі эканамісту й сацыёлягу Міхасю Залескаму. Паводле яго, нельга выключыць, што ўвядзеньне згаданых абмежаваньняў – гэта «разборкі» паміж чыноўнікамі, спроба перадзелу рынку ды актыўнасьць лабістычных груп. Зь ім размаўляе Валеры Саўко.

слухайце далучаны гукавы файл