Logo Polskiego Radia
Print

Беларусам лягчэй, чым палякам атрымаць польскія правы кіроўцы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.09.2018 15:24
На жаль, у Польшчы ніхто не правярае ведаў і досьведу кіроўцаў з Усходняй Эўропы.
Photo: jwvein/pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларусам лягчэй, чым палякам атрымаць польскія правы кіроўцы
На жаль, у Польшчы ніхто не правярае ведаў і досьведу кіроўцаў з Усходняй Эўропы.
Польшча прызнае выдадзеныя ва Ўкраіне і ў Беларусі пасьведчаньні правоў кіроўцы. Гэтыя дакумэнты зьяўляюцца падставай для атрыманьня польскага пасьведчаньня зь міжнароднай ліцэнзіяй, якое дазваляе працаваць дальнабойшчыкам на ўсёй Эўропе. Аднак факты сьведчаць пра тое, што праверка ведаў і досьведу кіроўцаў з Усходняй Эўропы зусім ілюзорная, паведамляе „Rzeczpospolita”.
Цяпер іншаземцы з Усходняй Эўропы могуць лягчэй і больш танна стаць у Польшчы кіроўцам фуры, чым палякі.
Паводле дадзеных Генэральнай інспэкцыі аўтамабільнага транспарту, да канца жніўня 2018 году было выдадзена 48 тысяч міжнародных сэртыфікатаў для грамадзян трэціх краін, працаўладкаваных у польскіх транспартных кампаніях. Больш за 37 тысяч зь іх атрымалі грамадзяне Ўкраіны.
Тым часам Польшча не правярае, ці курсы й экзамены для прафэсійных кіроўцаў, якія праходзяць украінцы й беларусы ў сваіх краінах, на самой справе адпавядаюць мінімальным патрабаваньням Эўрапейскага Зьвязу.
Курс для прафэсійных кіроўцаў каштуе ў Польшчы каля 10 тысяч злотых (больш за 2 тысячы эўра) і заканчваецца дзяржаўным экзаменам. Падчас яго кіроўца вучыцца таксама бясьпечна кіраваць транспартным сродкам.
Ва Ўкраіне ці ў Беларусі можна лёгка набыць пасьведчаньне правоў кіроўцы, у тым ліку прафэсійных катэгорый, за траціну кошту польскага курсу. Гэткая практыка на Ўсходзе Эўропы вельмі распаўсюджаная, паведамляе „Rzeczpospolita”.
аз

Польшча прызнае выдадзеныя ва Ўкраіне і ў Беларусі пасьведчаньні правоў кіроўцы. Гэтыя дакумэнты зьяўляюцца падставай для атрыманьня польскага пасьведчаньня зь міжнароднай ліцэнзіяй, якое дазваляе працаваць дальнабойшчыкам на ўсёй Эўропе. Аднак факты сьведчаць пра тое, што праверка ведаў і досьведу кіроўцаў з Усходняй Эўропы зусім ілюзорная, паведамляе „Rzeczpospolita”.

Цяпер іншаземцы з Усходняй Эўропы могуць лягчэй і больш танна стаць у Польшчы кіроўцам фуры, чым палякі.

Паводле дадзеных Генэральнай інспэкцыі аўтамабільнага транспарту, да канца жніўня 2018 году было выдадзена 48 тысяч міжнародных сэртыфікатаў для грамадзян трэціх краін, працаўладкаваных у польскіх транспартных кампаніях.

Больш за 37 тысяч зь іх атрымалі грамадзяне Ўкраіны.Тым часам Польшча не правярае, ці курсы й экзамены для прафэсійных кіроўцаў, якія праходзяць украінцы й беларусы ў сваіх краінах, на самой справе адпавядаюць мінімальным патрабаваньням Эўрапейскага Зьвязу.

Курс для прафэсійных кіроўцаў каштуе ў Польшчы каля 10 тысяч злотых (больш за 2 тысячы эўра) і заканчваецца дзяржаўным экзаменам. Падчас яго кіроўца вучыцца таксама бясьпечна кіраваць транспартным сродкам.
Ва Ўкраіне ці ў Беларусі можна лёгка набыць пасьведчаньне правоў кіроўцы, у тым ліку прафэсійных катэгорый, за траціну кошту польскага курсу. Гэткая практыка на Ўсходзе Эўропы вельмі распаўсюджаная, паведамляе „Rzeczpospolita”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт