Качыньскі: перакоп праз Балтыйскую касу – дэманстрацыя польскага сувэрэнітэту
„Часы, калі расейцы казалі нам, што можам, а чаго не, даўно скончыліся”, - кажа лідар польскай кіроўнай партыі.
Першыя работы па будаўніцтве перакопу праз Балтыйскую касу пачнуцца яшчэ падчас бягучай выбарчай кампаніі, пераконваў лідар кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” у інтэрвію Радыё Ольштын, якое цытуе партал niezalezna.pl.
Яраслаў Качыньскі паведаміў, што ўсе неабходныя працэдуры ўжо аформленыя, а сама інвэстыцыя важная для Польшчы, як з эканамічнага, так і палітычнага пункту гледжаньня. Перакоп праз Балтыйскую касу – гэта, на яго думку, дэманстрацыя польскага сувэрэнітэту.
„Гэта дэманстрацыя таго, што часы, калі расейцы казалі нам, што мы можам рабіць на тэрыторыі нашай дзяржавы, а чаго не – скончыліся”, - заявіў Яраслаў Качыньскі. Ён дадаў, што Польшча павінна канчаткова парваць са статусам залежнай краіны.
„Вядома, цяпер рознага роду сілы спасылаюцца на экалёгію. А я бы згадаў пра Nord Stream 1 i Nord Stream 2. Ну, гэта парушэньне экалягічнай бясьпекі ў Балтыйскім моры”, - сказаў палітык.
Спасылаючыся на адмоўнае стаўленьне да праекту з боку ўладаў Паморскага ваяводзтва, Яраслаў Качыньскі зьвярнуў увагу, што палітычныя сілы, якія дамінуюць у яго ўладах, наогул непрыхільна ставяцца да ўраду „Права й справядлівасьці”.
„Я думаю, што калі б мы правялі там бурэньні й знайшлі багатыя радовішчы нафты й газу, то яны таксама былі б незадаволеныя”, - сказаў Яраслаў Качыньскі ў Радыё Ольштын, а ягоныя словы цытуе партал niezalezna.pl.
аз