Logo Polskiego Radia
Print

Юравічы – самае старое паселішча Беларусі (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 23.09.2018 23:40
  • Унікальны музэй у Юравічах
Нягледзячы на тое, што музэй мае унікальныя экспанаты, узрост якіх 30 тысяч гадоў, ўстанова мае сьціплы статус школьнага музэя.
Дырэктар Юравіцкай школы Сьцяпан Блоцкі Дырэктар Юравіцкай школы Сьцяпан Блоцкі radyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Эдуард Жолуд

Мястэчка Юравічы на беразе Прыпяці незаслужана застаецца малавядомай мясьціна Беларусі. Аднак менавіта тут знойдзена самая старажытная стаянка першабытнага чалавека, якой больш за 25 тысяч гадоў.
Нягледзячы на тое, што мястэчка Юравічы добра вядомае кожнаму чытачу Палескай Хронікі Івана Мележа, яно дагэтуль ня патрапіла ў масавую сьвядомасьць беларусаў, як турыстычная пэрліна Палесься.
Апроч дэкарацый знакамітага твора беларускага клясыка ды станкі першабытнага чалавека, Юравічы славяцца Цудатворнай Іконай Божай Мацеры Юравіцкай, якая доўгі час знаходзілася ў Калегіюме Іезуітаў пабудаваным у стылі барока ў канцы ХVIII стагодзьдзя.
Шматграную гісторыю палескага мястэчка адлюстроўвае мясцовы музэй. Не зважаючы на той факт, што юравіцкі музэй мае ў сваіх зборах унікальныя экспанаты, узрост якіх можа перакочваць 30 тысяч гадоў, гэтае ўстанова мае даволі сьціплы статус, а менавіта статус школьнага музэя.
Гаворыць дырэктар Юравіцкай сярэдняй Школы Сьцяпан Франклінавіч Блоцкі.
Сьцяпан Блоцкі: Гісторыя нашага музэя пачалася ў 1930-ыя гады. Мясцовыя жыхары знаходзілі косткі мамантаў, якія былі вымытыя дажджамі. Жыхары прыносілі гэтыя косткі мясцоваму настаўніку Попелю Юльяну.
Настаўнік зрабіў вопіс, напісаў заключэньне ды зьвярнуўся ў Акадэмію Навук у Ленінград. Хутка сюды прыехалі навукоўцы. Архэоляг знайшлі тут мноства стаянак першабытнага чалавека.
Знайшлі сьляды яго жыцьцядзейнасьці, прыкметы яго працы, паляваньня й іншыя сьведчаньні старажытнага побыту. Таксама былі знойдзеныя крэмніевыя прылады працы, гаршчкі, вогнішча.
Зараз нашай музэй складаецца з трох накірункаў: старажытны сьвет, Другая сусьветнай вайна й этнаграфія. (…)
Польскае радыё: Калі казаць менавіта пра старажытнае адгалінаваньне збораў, ваш музэй мае ўнікальную калекцыю экспанатаў. Утрыманьне костак маманту, старажытных прылад працы вымагае пэўнай кваліфікацыі. Хто менавіта займацца навуковым суправаджэньнем музэя?
Сьцяпан Блоцкі: Гэта школьны музэй, непасрэдна за ўтрыманьне адказвае наш настаўнік гісторыі. Вядома, рэгулярна да нас прыяжджаюць навукоўцы з гарадзенскіх і менскіх ВНУ, яны нам і дапамагаюць. (…)
Польскае радыё: Як сытуацыя выглядае з матэрыяльна-тэхнічным забесьпячэньнем музэю? Усё ж такі трэба дбаць пра захаваньне гэтых старажытных экспанатаў. Ці вы зьвярталіся па дапамог у міжнародныя фонды, іншыя структуры?
Сьцяпан Блоцкі: Пазалетась мы перамаглі ў конкурсе «прааанаўскагаа руху». Таксама калінкавіцкі райвыканкам выдзеліў нам сродкі на разьвіцьцё музэя. Сярод іншага, на гэтыя сродкі мы прыдбалі мэблю, дзе годна разьмясьцілі нашыя экспанаты. (…)
Польскае радыё: Чым ваш музэй вылучаецца сярод іншых краязнаўчых? Чым вы найбольш ганарыцеся?
Сьцяпан Блоцкі: Перад усім гэта косткі мамантаў. Юравіцкія маманты невялікія, вага магла дасягаць 15 тон, а даўжыня біўня да 1,5 мэтра. Напрыклад, у Сыбіры маманты мелі біўні даўжынёй 3 мэтры. Апроч, парэшткаў буйных мамантаў ў нас таксама ёсьць косткі маманцяня.
Гэта ўсё было знойдзена ў нас Юравічах. Запрашаю прыехаць да нас у музэй і пабачыць гэта ўсё на ўласныя вочы! (…)
З дырэктарам Юравіцкай школы, у якой месьціцца ўнікальны музэй першабытнай стаянкі чалавека Сьцяпанам Блоцкім, гутарыў Эдуард Жолуд.
Поўную гутарку слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле.

Мястэчка Юравічы на беразе Прыпяці незаслужана застаецца малавядомай мясьціна Беларусі. Аднак менавіта тут знойдзена самая старажытная стаянка першабытнага чалавека, якой больш за 25 тысяч гадоў.

Нягледзячы на тое, што мястэчка Юравічы добра вядомае кожнаму чытачу Палескай Хронікі Івана Мележа, яно дагэтуль ня патрапіла ў масавую сьвядомасьць беларусаў, як турыстычная пэрліна Палесься.

Апроч дэкарацый знакамітага твора беларускага клясыка ды станкі першабытнага чалавека, Юравічы славяцца Цудатворнай Іконай Божай Мацеры Юравіцкай, якая доўгі час знаходзілася ў Калегіюме Іезуітаў пабудаваным у стылі барока ў канцы ХVIII стагодзьдзя.

Калегіюм
Калегіюм Іезуітаў у Юравічах

/

/

Шматграную гісторыю палескага мястэчка адлюстроўвае мясцовы музэй. Не зважаючы на той факт, што юравіцкі музэй мае ў сваіх зборах унікальныя экспанаты, узрост якіх можа перакочваць 30 тысяч гадоў, гэтае ўстанова мае даволі сьціплы статус, а менавіта статус школьнага музэя. Гаворыць дырэктар Юравіцкай сярэдняй Школы Сьцяпан Франклінавіч Блоцкі.

Сьцяпан Блоцкі: Гісторыя нашага музэя пачалася ў 1930-ыя гады. Мясцовыя жыхары знаходзілі косткі мамантаў, якія былі вымытыя дажджамі. Жыхары прыносілі гэтыя косткі мясцоваму настаўніку Попелю Юльяну.

Настаўнік зрабіў вопіс, напісаў заключэньне ды зьвярнуўся ў Акадэмію Навук у Ленінград. Хутка сюды прыехалі навукоўцы. Архэоляг знайшлі тут мноства стаянак першабытнага чалавека.Знайшлі сьляды яго жыцьцядзейнасьці, прыкметы яго працы, паляваньня й іншыя сьведчаньні старажытнага побыту. Таксама былі знойдзеныя крэмніевыя прылады працы, гаршчкі, вогнішча.

Зараз нашай музэй складаецца з трох накірункаў: старажытны сьвет, Другая сусьветнай вайна й этнаграфія. (…)

Юравіцкая
Юравіцкая школа
Месца
Месца першабытнай стаянкі чалавека ў Юравічах
/

Польскае радыё: Калі казаць менавіта пра старажытнае адгалінаваньне збораў, ваш музэй мае ўнікальную калекцыю экспанатаў. Утрыманьне костак маманту, старажытных прылад працы вымагае пэўнай кваліфікацыі. Хто менавіта займацца навуковым суправаджэньнем музэя?

Сьцяпан Блоцкі: Гэта школьны музэй, непасрэдна за ўтрыманьне адказвае наш настаўнік гісторыі. Вядома, рэгулярна да нас прыяжджаюць навукоўцы з гарадзенскіх і менскіх ВНУ, яны нам і дапамагаюць. (…)

/

/

/

Польскае радыё: Як сытуацыя выглядае з матэрыяльна-тэхнічным забесьпячэньнем музэю? Усё ж такі трэба дбаць пра захаваньне гэтых старажытных экспанатаў. Ці вы зьвярталіся па дапамог у міжнародныя фонды, іншыя структуры?

Сьцяпан Блоцкі: Пазалетась мы перамаглі ў конкурсе «прааанаўскагаа руху». Таксама калінкавіцкі райвыканкам выдзеліў нам сродкі на разьвіцьцё музэя. Сярод іншага, на гэтыя сродкі мы прыдбалі мэблю, дзе годна разьмясьцілі нашыя экспанаты. (…)

Мястэчка
Мястэчка Юравічы
/

Польскае радыё: Чым ваш музэй вылучаецца сярод іншых краязнаўчых? Чым вы найбольш ганарыцеся?

Сьцяпан Блоцкі: Перад усім гэта косткі мамантаў. Юравіцкія маманты невялікія, вага магла дасягаць 15 тон, а даўжыня біўня да 1,5 мэтра. Напрыклад, у Сыбіры маманты мелі біўні даўжынёй 3 мэтры. Апроч, парэшткаў буйных мамантаў ў нас таксама ёсьць косткі маманцяня. Гэта ўсё было знойдзена ў нас Юравічах.

Запрашаю прыехаць да нас у музэй і пабачыць гэта ўсё на ўласныя вочы! (…)

З дырэктарам Юравіцкай школы, у якой месьціцца ўнікальны музэй першабытнай стаянкі чалавека Сьцяпанам Блоцкім, гутарыў Эдуард Жолуд.

Поўную гутарку слухайце ў далучаным зьверху гукавым файле.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт