Чаму беларусы не прададуць туркам прадпрыемства «Пеленг»
Экспэрт: У чарзе за набыцьцём заводу стаяць Расея й Кітай, у Турцыі мінімальныя шанцы.
Турэцкі бок праяўляе інтарэс да «Пеленга» – звыштэхналягічнага беларускага завода, раней – канструктарскага бюро, што спэцыялізуецца на оптыка-электронным прыборабудаваньні падвойнага прызначэньня. Туркі хочуць купіць яго цалкам або нейкую частку, паведамляюць ананімныя крыніцы, на якія спасылаецца «Наша Ніва».
Па форме ўласнасьці «Пеленг» зьяўляецца адкрытым акцыянэрным таварыствам, таму такая ўгода тэарэтычна магчымая.
Раней лічылася, што цікавіцца ўваходам у «Пеленг» на сур'ёзным узроўні можа толькі Расея, а доступ трэціх краін да тэхналягічных сакрэтаў непажаданы, бо раззлуе гэтага саюзьніка. Тэарэтычна, аналягічную зацікаўленасьць могуць праяўляць і кітайцы.
Паводле крыніц, турэцкі бок пачынае кулюарнае абмеркаваньне пытаньня «Пеленга» з кіраўніком краіны.
Пра само прадпрыемства й яго ўнікальнасьць, зацікаўленьне беларускім ВПК з боку замежных інвэстараў і пра тое, ці маюць туркі шанец купіць «Пеленг» Валеры Саўко размаўляе з ваенным экспэртам Аляксандрам Алесіным.
слухайце далучаны гукавы файл