У сёньняшні аглядзе друку мы зазірнем у дадатак Gazety Wyborczej «Здароўе». Выданьне піша, што ў Вялікабрытаніі мёд афіцыйна назвалі лекам на кашаль. Брытанскія спэцыялісты ў ахове здароўя падрыхтавалі адмысловыя рэкамэндацыі, якія крокі прадпрымаць падчас прастуды. У сьпісе лекаў на першым месцы апынуўся мёд і некаторыя зёлкі.
Такі крок можа зьдзіўляць, асабліва ў сытуацыі, калі лекары звычайна рэкамэндуюць не займацца самалячэньнем. Аднак у гэтым выпадку змаганьне ідзе ў надзвычай важнай справе – празьмернае ўжываньне антыбіётыкаў. Брытанцы вырашылі з гэтым змагацца, паколькі дасьледаваньні паказалі, што амаль палова мясцовых лекараў прапісвае антыбіётыкі на кашаль ці вірусны бранхіт.
Цёплы напой з мёдам, а часта з цытрынай і імбіром, зьяўляецца вядомым хатнім сродкам на кашаль і боль горла. Паводле брытанскіх дзяржаўных устаноў, якія займаюцца аховай здароўя, сапраўды існуюць пэўныя доказы таго, што такое самалячэньне можа зьменшыць ці скараціць сымптомы інфэкцыі, у тым ліку кашлю.
Апрача мёду, у рэкамэндацыях апынуліся лекі без рэцэпту, якія ўтрымліваюць афрыканскую пеларгонію, гвайфэнэзін на мокры кашаль і дэкстрамэторфан на сухі кашаль рознага паходжаньня. Брытанцы рэкамэндуюць пацыентам прымяняць гэтую тэрапію і чакаць паляпшэньня самаадчуваньня перад візытам у лекара.
Экспэрты адзначаюць, што антыбіётыкі могуць быць неабходныя ў выпадку кашлю ў асоб з гэтак званай высокай рызыкай пасьлявірусных наступстваў. Спэцыяльна для лекараў была апрацаваная табліца, на якой пазначаныя ўсе спосабы лячэньня ў рознай катэгорыі пацыентаў.

ав