Польшча рыхтуецца да шостых Агульнанацыянальных чытаньняў. У 2012 годзе тагачасны прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі распачаў традыцыю агульнанацыянальных чытаньняў.
Агульнанацыянальныя чытаньні, гэта польская грамадзкая акцыя, якая накіраваная на папулярызацыю айчынай літаратуры. Падчас акцыі адбываюцца масавыя публічныя чытаньні асноўных нацыяўтвараючых літаратурных твораў.
У 2012 годзе з нагоды 200 гадавіны расейскай кампаніі Напалеона, зь якой палякі зьвязвалі вялікія надзеі на адраджэньне польскай дзяржавы, прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі абвясьціў аб правядзеньні першых Агульнанацыянальных чытаньняў. Кожнае чытаньне прысьвечана аднаму зь клясычных твораў польскай літаратуры.
Так у 2012 годзе з нагоды 200 гадавіны ўварваньня Напалеона ў Расею для Агульнанацыянальных чытаньняў была абраная паэма Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш», падзеі якой разгортваюцца менавіта падчас Напалеонаўскіх войнаў.
Завадатарам Агульнанацыянальных чытаньняў зьяўлялася былая дырэктарка польскага тэлебачаньня «Культура» Агнешка Цэледа. Паводле задумы праекту, падчас чытаньняў, клясычная літаратура павінна выйсьці па-за межы школьнай праграмы й тым самым павялічыць цікаўнасьць шырокіх колаў грамадзтва да нацыянальнай літаратурнай спадчыны. Першыя Агульнанацыянальныя чытаньні прайшлі 8 верасьня 2012 года. У Варшаве сотні аматараў кнігі чыталі «Пана Тадэвуша» у Праскім парку сталіцы.
Пачынаючы зь 2017 году твор для ўдзелу ў Агульнанацыянальных чытаньнях абіраецца пры дапамозе адкрытага інтэрнэт галасаваньня. Такім чынам летась польская грамадзкасьць абрала драму пад назвай «Вясельле», аўтарства прадстаўніка літаратурнага накірунку «Маладой Польшчы» Станіслава Высьпяньскага.
Сёлета фаварытам грамадзкай думкі стаў таксама прадстаўнік літаратурнага накірунку «Маладой Польшчы», публіцыст і першы кіраўнік польскага ПЭН-цэнтру Стэфан Жаромскі.
На Чытаньні трапіць адзін зь яго самых знакамітых твораў, палітычны раман «Прадвесьньне». Перакладзены на беларускую мову ўрывак зь «Прадвесьньне» можна будзе паслухаць падчас Агульнанацыянальных чытаньняў на хвалях Беларускай Службы Польскага радыё.
У сваіх творах пісьменьнік Стэфан Жарамоскі кранаў вострыя сацыяльныя тэмы. У цэнтры яго ўвагі апынулася праблематыка жабрацтва рабочай клясы, а таксама эксплёатацыя сялянства. Творчыя ўпадабаньні вызначылі й палітычныя погляды Жаромскага.
Ужо для першых яго твораў характэрна сацыяльная скіраванасьць, увага да тэмы нацыянальна-вызваленчага руху. Напрыклад, аўтабіяграфічны раман «Сізіфава праца» (1897) стаў моцным пратэстам супраць прымусовай русыфікацыі школ на польскіх землях. Раман «Бяздомныя» (1900) раскрывае тэму духоўных пошукаў польскай інтэлігенцыі. Ідэя барацьбы за незалежнасць і трагічны лёс адданых ёй змагароў злучае ў адно раманы «Попел», «Прыгажосьць жыцьця», «Верная рака» (пра паўстаньне 1863) і трылёгію «Барацьба з шатанам».
Падчас Рэвалюцыі 1905 году пісьменьнік спрыяў Польскай Сацыялістычнай Партыі. Заангажаваньне Стэфана Жаромскага ў грамадзка-палітычную дзейнасьць спрычынілася да таго, што яшчэ пры жыцьці суайчыньнікі пачалі наззываць яго «сумленьнем нацыі» або «сумленьнем польскай літаратуры».
Агульнанацыянальныя чытаньні раману «Прадвесьньня» Стэфана Жаромскага адбудуцца ў суботу 8 верасьня.
У 2012 годзе тагачасны прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі распачаў традыцыю агульнанацыянальных чытаньняў.Агульнанацыянальныя чытаньні, гэта польская грамадзкая акцыя, якая накіраваная на папулярызацыю айчынай літаратуры. Падчас акцыі адбываюцца масавыя публічныя чытаньні асноўных нацыяўтвараючых літаратурных твораў.
З нагоды 200 гадавіны расейскай кампаніі Напалеона, зь якой палякі зьвязвалі вялікія надзеі на адраджэньне польскай дзяржавы, прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі абвясьціў аб правядзеньні першых Агульнанацыянальных чытаньняў. Кожнае чытаньне прысьвечана аднаму зь клясычных твораў польскай літаратуры.
Так у 2012 годзе з нагоды 200 гадавіны ўварваньня Напалеона ў Расею для Агульнанацыянальных чытаньняў была абраная паэма Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш», падзеі якой разгортваюцца менавіта падчас Напалеонаўскіх войнаў.
Завадатарам Агульнанацыянальных чытаньняў зьяўлялася былая дырэктарка польскага тэлебачаньня «Культура» Агнешка Цэледа. Паводле задумы праекту, падчас чытаньняў, клясычная літаратура павінна выйсьці па-за межы школьнай праграмы й тым самым павялічыць цікаўнасьць шырокіх колаў грамадзтва да нацыянальнай літаратурнай спадчыны.
Першыя Агульнанацыянальныя чытаньні прайшлі 8 верасьня 2012 года. У Варшаве сотні аматараў кнігі чыталі «Пана Тадэвуша» у Праскім парку сталіцы.Пачынаючы зь 2017 году твор для ўдзелу ў Агульнанацыянальных чытаньнях абіраецца пры дапамозе адкрытага інтэрнэт галасаваньня. Такім чынам летась польская грамадзкасьць абрала драму пад назвай «Вясельле», аўтарства прадстаўніка літаратурнага накірунку «Маладой Польшчы» Станіслава Высьпяньскага.
Сёлета фаварытам грамадзкай думкі стаў таксама прадстаўнік літаратурнага накірунку «Маладой Польшчы», публіцыст і першы кіраўнік польскага ПЭН-цэнтру Стэфан Жаромскі. На Чытаньні трапіць адзін зь яго самых знакамітых твораў, палітычны раман «Прадвесьньне». Перакладзены на беларускую мову ўрывак зь «Прадвесьньне» можна будзе паслухаць падчас Агульнанацыянальных чытаньняў на хвалях Беларускай Службы Польскага радыё.
У сваіх творах пісьменьнік Стэфан Жарамоскі кранаў вострыя сацыяльныя тэмы. У цэнтры яго ўвагі апынулася праблематыка жабрацтва рабочай клясы, а таксама эксплёатацыя сялянства. Творчыя ўпадабаньні вызначылі й палітычныя погляды Жаромскага.
Ужо для першых яго твораў характэрна сацыяльная скіраванасьць, увага да тэмы нацыянальна-вызваленчага руху. Напрыклад, аўтабіяграфічны раман «Сізіфава праца» (1897) стаў моцным пратэстам супраць прымусовай русыфікацыі школ на польскіх землях. Раман «Бяздомныя» (1900) раскрывае тэму духоўных пошукаў польскай інтэлігенцыі. Ідэя барацьбы за незалежнасць і трагічны лёс адданых ёй змагароў злучае ў адно раманы «Попел», «Прыгажосьць жыцьця», «Верная рака» (пра паўстаньне 1863) і трылёгію «Барацьба з шатанам».Падчас Рэвалюцыі 1905 году пісьменьнік спрыяў Польскай Сацыялістычнай Партыі.
Заангажаваньне Стэфана Жаромскага ў грамадзка-палітычную дзейнасьць спрычынілася да таго, што яшчэ пры жыцьці суайчыньнікі пачалі наззываць яго «сумленьнем нацыі» або «сумленьнем польскай літаратуры».
Агульнанацыянальныя чытаньні раману «Прадвесьньня» Стэфана Жаромскага адбудуцца ў суботу 8 верасьня.
эж