Logo Polskiego Radia
Print

СПБ: Лукашэнка імкнецца да поўнай русыфікацыі палякаў у Беларусі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.09.2018 15:24
Пачобут: Палякі ў Беларусі маюць тыя ж праблемы, як беларусы, якім залежыць на сваёй культуры й мове.
pixabay.com/Public Domain CC0

СПБ: Лукашэнка імкнецца да поўнай русыфікацыі палякаў у Беларусі
Пачобут: Палякі ў Беларусі маюць тыя ж праблемы, як беларусы, якім залежыць на сваёй культуры й мове.
Новы навучальны год у Беларусі пачаўся зваротам непрызнанага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Беларусі да Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе „Rzeczpospolita”.
Актывісты патрабуюць спыніць дыскрымінацыю польскай меншасьці ў Беларусі. Яны інфармуюць, што сёлета ў школу з польскай мовай навучаньня ў Ваўкавыску былі прынятыя толькі 18 першаклясьнікаў. Месцаў не хапіла для 13 дзяцей. Паводле іх, астатнія расейскамоўныя школы ў Ваўкавыску, як правіла, працуюць у дзьве зьмены й ня маюць ніякіх праблем, каб прыняць усіх жадаючых.
Паводле прадстаўнікоў СПБ, колькасьць месцаў для першаклясьнікаў у польскамоўных школах у Беларусі скарачаецца з году ў год.
Сьціплую заяву па па гэтай справе выдала польскае МЗС, выказваючы сваё „расчараваньне” сытуацыяй і ўскладваючы адказнасьць за яе на ўлады ў Ваўкавыску.
Школа ў Ваўкавыску – адна зь дзьвюх польскіх школаў у Беларусі, пабудаваных у пачатку 1990-х гадоў за грошы польскіх падаткаплатнікаў. Другая польская школа знаходзіцца ў Горадні. Там сёлета ўпершыню за апошнія чатыры гады былі прынятыя ўсе жадаючыя, то бок 87 першаклясьнікаў. Такім чынам адбылося дзякуючы намаганьням польскіх актывістаў і ўмяшальніцтву польскіх уладаў, у тым ліку старшыні Сэнату (вышэйшай палаты польскага парлямэнта).
Такіх праблемаў ня маюць расейскамоўныя школы. Дарэчы, расейская мова ўжо даўно дамінуе таксама ў польскіх школах у Беларусі.
„Беларускія ўлады пасьлядоўна імкнуцца да поўнай русыфікацыі польскай меншасьці. Яны хочуць ліквідаваць навучаньне польскай мовы, як гэта было ў БССР. Сёньня ў Горадні няма нават аднаго польскага дзіцячага садка”, - кажа польскі журналіст і актывіст СПБ з Горадні Анджэй Пачобут.
Паводле яго, улады ў Менску на самой справе не зьмянілі свайго стаўленьня да польскай меншасьці, нягледзячы на афіцыйнае пацяпленьне адносінаў з Варшавай.
„Палякі ў Беларусі маюць сёньня тыя ж праблемы, як беларусы, якім залежыць на сваёй культуры й мове. Сёньня ў Менску немагчыма знайсьці беларускамоўны дзіцячы садок. Амаль не існуе беларускамоўных школаў. Рэжым Лукашэнкі змагаецца з польскай і беларускай культурамі, паколькі культура, як правіла, антыаўтарытарная”, - кажа Анджэй Пачобут у размове з выданьнем „Rzeczpospolita”.
аз

Новы навучальны год у Беларусі пачаўся зваротам непрызнанага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Беларусі да Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе „Rzeczpospolita”.

Актывісты патрабуюць спыніць дыскрымінацыю польскай меншасьці ў Беларусі. Яны інфармуюць, што сёлета ў школу з польскай мовай навучаньня ў Ваўкавыску былі прынятыя толькі 18 першаклясьнікаў. Месцаў не хапіла для 13 дзяцей.

Паводле іх, астатнія расейскамоўныя школы ў Ваўкавыску, як правіла, працуюць у дзьве зьмены й ня маюць ніякіх праблем, каб прыняць усіх жадаючых.
Паводле прадстаўнікоў СПБ, колькасьць месцаў для першаклясьнікаў у польскамоўных школах у Беларусі скарачаецца з году ў год.

Сьціплую заяву па па гэтай справе выдала польскае МЗС, выказваючы сваё „расчараваньне” сытуацыяй і ўскладваючы адказнасьць за яе на ўлады ў Ваўкавыску.

Школа ў Ваўкавыску – адна зь дзьвюх польскіх школаў у Беларусі, пабудаваных у пачатку 1990-х гадоў за грошы польскіх падаткаплатнікаў. Другая польская школа знаходзіцца ў Горадні. Там сёлета ўпершыню за апошнія чатыры гады былі прынятыя ўсе жадаючыя, то бок 87 першаклясьнікаў. Такім чынам адбылося дзякуючы намаганьням польскіх актывістаў і ўмяшальніцтву польскіх уладаў, у тым ліку старшыні Сэнату (вышэйшай палаты польскага парлямэнта).

Такіх праблемаў ня маюць расейскамоўныя школы. Дарэчы, расейская мова ўжо даўно дамінуе таксама ў польскіх школах у Беларусі. „Беларускія ўлады пасьлядоўна імкнуцца да поўнай русыфікацыі польскай меншасьці. Яны хочуць ліквідаваць навучаньне польскай мовы, як гэта было ў БССР. Сёньня ў Горадні няма нават аднаго польскага дзіцячага садка”, - кажа польскі журналіст і актывіст СПБ з Горадні Анджэй Пачобут.

Паводле яго, улады ў Менску на самой справе не зьмянілі свайго стаўленьня да польскай меншасьці, нягледзячы на афіцыйнае пацяпленьне адносінаў з Варшавай.

„Палякі ў Беларусі маюць сёньня тыя ж праблемы, як беларусы, якім залежыць на сваёй культуры й мове. Сёньня ў Менску немагчыма знайсьці беларускамоўны дзіцячы садок. Амаль не існуе беларускамоўных школаў. Рэжым Лукашэнкі змагаецца з польскай і беларускай культурамі, паколькі культура, як правіла, антыаўтарытарная”, - кажа Анджэй Пачобут у размове з выданьнем „Rzeczpospolita”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт