Logo Polskiego Radia
Print

Эўропа не спраўляецца з плыньню мігрантаў

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 04.09.2018 14:52
У 2017 годзе Эўрапейскаму Зьвязу ўдалося выслаць у трэція краіны толькі 150 тысяч мігрантаў.
PAP/EPA/PEDRO FEIXAS

Эўропа не спраўляецца зь плыньню мігрантаў
Рыхтуюцца зьмены ў эўрапейская міграцыйнае заканадаўства, якія павіны аптымізаваць высылку непажаданых мігрантаў у краіны іх паходжаньня. У параўнаньні зь папярэднімі гадамі, зараз сытуацыя з высылкай мігрантаў выглядае надзвычай кепска, пераконвае Dziennik Gazeta Prawna.
Паводле аналізу, падрыхтаванага эўрапейскім агенцтвам Frontex, якое адказвае за ахову межаў, у 2017 годзе Эўрапейскаму Зьвязу ўдалося выслаць у трэція краіны толькі 150 тысяч мігрантаў. Аднак агулам краіны ЭЗ выдалі 280 тысяч рашэньняў на выдаленьне з тэрыторыі супольнасьці. Гэта самы нізкі паказчык з 2012 году.
У сувязі з гэтым Эўрапейская Камісія рыхтуе праект унясеньня зьменаў у пастанову, якая рэгулюе дзейнасьць агенцтва Frontex. Асноўнай мэтай удасканальваньня заканадаўства будзе паляпшэньне эфэктыўнасьці адсыланьня непажаданых мігрантаў у краіны іх паходжаньня.
Новая вэрсія пастановы будзе расшыраць кампэтэнцыі агенцтва Fontex, а таксама паспрыяе паўстаньню агульнаэўрапейскай сыстэмы кантролю высылкі непажаданых мігрантаў, падсумоўвае Dziennik Gazeta Prawna.

Рыхтуюцца зьмены ў эўрапейская міграцыйнае заканадаўства, якія павіны аптымізаваць высылку непажаданых мігрантаў у краіны іх паходжаньня. У параўнаньні з папярэднімі гадамі, зараз сытуацыя з высылкай мігрантаў выглядае надзвычай кепска, пераконвае Dziennik Gazeta Prawna.

Паводле аналізу, падрыхтаванага эўрапейскім агенцтвам Frontex, якое адказвае за ахову межаў, у 2017 годзе Эўрапейскаму Зьвязу ўдалося выслаць у трэція краіны толькі 150 тысяч мігрантаў. Аднак агулам краіны ЭЗ выдалі 280 тысяч рашэньняў на выдаленьне з тэрыторыі супольнасьці. Гэта самы нізкі паказчык з 2012 году.

У сувязі з гэтым Эўрапейская Камісія рыхтуе праект унясеньня зьменаў у пастанову, якая рэгулюе дзейнасьць агенцтва Frontex. Асноўнай мэтай удасканальваньня заканадаўства будзе паляпшэньне эфэктыўнасьці адсыланьня непажаданых мігрантаў у краіны іх паходжаньня.

Новая вэрсія пастановы будзе расшыраць кампэтэнцыі агенцтва Fontex, а таксама паспрыяе паўстаньню агульнаэўрапейскай сыстэмы кантролю высылкі непажаданых мігрантаў, падсумоўвае Dziennik Gazeta Prawna.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт