Польшча заплаціць за нерэалізаваныя замовы часоў ПНР
Тыя, хто не дачакаўся свайго аўтамабіля, змогуць цяпер атрымаць кампэнсацыю ад дзяржавы.
Банк PKO BP і Міністэрства фінансаў шукаюць 263 асобаў, якія ў часы ПНР мелі стаць уласьнікамі культавых аўтамабіляў Фіят (аналяг савецкіх „Жыгулі”). Дзяржава хоча вярнуць ім грошы й выплаціць кампэнсацыю, паведамляе „Rzeczpospolita”.
У лютым 1981 году, неўзабаве пасьля прыходу да ўлады генэрала Войцеха Ярузэльскага, урад ПНР прыняў пастанову „аб продажы легкавых аўтамабіляў насельніцтву й разьвіцьці аўтамабільнай прамысловасьці”. У Польшчы бушаваў крызіс. Спосабам на суцішэньне настрояў меў быць выпуск новых аўтамабіляў з айчынных заводаў.
Фіят 126p і Фіят FSO 1500, інакш „малы” і „вялікі” былі марай кожнага паляка, але купіць іх не было так проста. Рада міністраў прыняла рэзалюцыю, якая давала магчымасьць набыць аўтамабіль шляхам перадаплаты.
Кожны, хто хацеў купіць аўтамабіль, павінен быў адкрыць ашчадны рахунак у банку PKO ды цярпліва чакаць на новую машыну. Як правіла, ахвотных было намнога больш, чым аўтамабіляў.
Хоць перадаплаты на куплю аўтамабіляў у 1982-1985 гадах банк прымаў толькі на працягу месяца, то за гэты час ашчадныя рахункі з мэтай куплі аўтамабіля адкрылі больш за 1,5 млн палякаў – удвая больш, чым у той час складала трохгадовая вытворчасьць аўтамабіляў. Такім чынам узьніклі велізарныя спазьненьні ў рэалізацыі заказаў, а частка зь іх наогул не рэалізавалася. Рэалізацыя перадаплатаў была завершана толькі ў 1999 годзе, то бок за 20 гадоў.
Толькі ў канцы 1996 году ўрад Польшчы прыняў законапраект па кампэнсацыі стратаў асобам, якія зрабілі перадаплату, але аўтамабіля не атрымалі.
Аднак, па сёньняшні дзень кампэнсацыяў, па розных прычынах, не атрымалі яшчэ 263 асобы. Абавязацельствы дзяржаўнага бюджэту па гэтай справе складаюць 3,5 мільёна злотых (больш за 800 тысяч эўра). Сума кампэнсацыі павялічваецца з году ў год з-за адсоткаў.
Цяпер асобы, якім належаць кампэнсацыі, за „малога” Фіята могуць атрымаць амаль 13 тысяч злотых (больш за 3 тысячы эўра), а за „вялікага” – больш за 18 тысяч злотых (больш за 4 тысячы 180 эўра), паведамляе „Rzeczpospolita”.
аз
Банк PKO BP і Міністэрства фінансаў шукаюць 263 асобаў, якія ў часы ПНР мелі стаць уласьнікамі культавых аўтамабіляў Фіят (аналяг савецкіх „Жыгулі”). Дзяржава хоча вярнуць ім грошы й выплаціць кампэнсацыю, паведамляе „Rzeczpospolita”.
У лютым 1981 году, неўзабаве пасьля прыходу да ўлады генэрала Войцеха Ярузэльскага, урад ПНР прыняў пастанову „аб продажы легкавых аўтамабіляў насельніцтву й разьвіцьці аўтамабільнай прамысловасьці”. У Польшчы бушаваў крызіс. Спосабам на суцішэньне настрояў меў быць выпуск новых аўтамабіляў з айчынных заводаў.
Фіят 126p і Фіят FSO 1500, інакш „малы” і „вялікі” былі марай кожнага паляка, але купіць іх не было так проста. Рада міністраў прыняла рэзалюцыю, якая давала магчымасьць набыць аўтамабіль шляхам перадаплаты.
Кожны, хто хацеў купіць аўтамабіль, павінен быў адкрыць ашчадны рахунак у банку PKO ды цярпліва чакаць на новую машыну. Як правіла, ахвотных было намнога больш, чым аўтамабіляў. Хоць перадаплаты на куплю аўтамабіляў у 1982-1985 гадах банк прымаў толькі на працягу месяца, то за гэты час ашчадныя рахункі з мэтай куплі аўтамабіля адкрылі больш за 1,5 млн палякаў – удвая больш, чым у той час складала трохгадовая вытворчасьць аўтамабіляў. Такім чынам узьніклі велізарныя спазьненьні ў рэалізацыі заказаў, а частка зь іх наогул не рэалізавалася. Рэалізацыя перадаплатаў была завершана толькі ў 1999 годзе, то бок за 20 гадоў.
Толькі ў канцы 1996 году ўрад Польшчы прыняў законапраект па кампэнсацыі стратаў асобам, якія зрабілі перадаплату, але аўтамабіля не атрымалі. Аднак, па сёньняшні дзень кампэнсацыяў, па розных прычынах, не атрымалі яшчэ 263 асобы. Абавязацельствы дзяржаўнага бюджэту па гэтай справе складаюць 3,5 мільёна злотых (больш за 800 тысяч эўра). Сума кампэнсацыі павялічваецца з году ў год з-за адсоткаў.