Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь намагаецца прыцягнуць увагу NATO

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 31.08.2018 17:01
Пасьля вайсковых вучэньняў Захад-2017 Беларусь намагаецца паглыбіць узаемадзеяньне з краінамі NATO
Photo: Utenriksdepartementet UD/flickr.com/Commercial use allowed

Беларусь намагаецца прыцягнуць увагу NATO, паведамляе Rzeczpospolita.
28 жніўня адбылася сустрэча паміж прадстаўнікамі Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы й Міністэрствам абароны Беларусі. Польскую дэлегацыю ўзначальваў шэф Дэпартамэнта ваенных загранічных спраў Міністэрства абароны Польшчы палкоўнік Томаш Кавалік.
Пасьля сустрэчы, польскі бок удакладніў, што дадзеныя перамовы маюць дзяжурны характар, а таксама, што Польшча праводзіць аналягічныя сустрэчы з прадстаўнікамі ўсіх краін-суседзяў апроч Расеі.
Аднак, празьмерную ўвагу да гэтай сустрэчы прыцягвае менавіта беларускі бок, паведамляюць у выданьні. Пасьля вайсковых вучэньняў Захад-2017 Беларусь намагаецца паглыбіць узаемадзеяньне з краінамі NATO, а сустрэчы паміж прадстаўнікамі міністэрства абароны Беларусі й краін-удзельніц NATO разглядаюцца кладамі Беларусі, як пэўныя гарантыі бясьпекі перад абліччам Крамля.
Rzeczpospolita пераконвае, што рашэньне аб сустрэчы з польскай дэлегацыяй праймаліся на самым версе, то-бок асабіста кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Гэтае палітычнае рашэньне, накіраванае на тое каб паказаць, што Беларусь не намерваецца ўцягвацца ў канфлікт паміж Захадам і Расеяй на абаку апошняй.
Таксама інтэнсыфікацыя кантактаў на лініі Беларусь-NATO, дэманструе, што ў Менску дакладна разумеюць, што забясьпечыць сябе перад расейскай мілітарнай прысутнасьцю, можна выключна паглыбляючы супрацоўніцтва з NATO.

28 жніўня адбылася сустрэча паміж прадстаўнікамі Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы й Міністэрствам абароны Беларусі. Польскую дэлегацыю ўзначальваў шэф Дэпартамэнта ваенных загранічных спраў Міністэрства абароны Польшчы палкоўнік Томаш Кавалік, паведамляе Rzeczpospolita.

Пасьля сустрэчы, польскі бок удакладніў, што дадзеныя перамовы маюць дзяжурны характар, а таксама, што Польшча праводзіць аналягічныя сустрэчы з прадстаўнікамі ўсіх краін-суседзяў апроч Расеі.

Аднак, празьмерную ўвагу да гэтай сустрэчы прыцягвае менавіта беларускі бок, паведамляюць у выданьні. Пасьля вайсковых вучэньняў Захад-2017 Беларусь намагаецца паглыбіць узаемадзеяньне з краінамі NATO, а сустрэчы паміж прадстаўнікамі міністэрства абароны Беларусі й краін-удзельніц NATO разглядаюцца кладамі Беларусі, як пэўныя гарантыі бясьпекі перад абліччам Крамля.

Rzeczpospolita пераконвае, што рашэньне аб сустрэчы з польскай дэлегацыяй праймаліся на самым версе, то-бок асабіста кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Гэтае палітычнае рашэньне, накіраванае на тое каб паказаць, што Беларусь не намерваецца ўцягвацца ў канфлікт паміж Захадам і Расеяй на абаку апошняй.

Таксама інтэнсыфікацыя кантактаў на лініі Беларусь-NATO, дэманструе, што ў Менску дакладна разумеюць, што забясьпечыць сябе перад расейскай мілітарнай прысутнасьцю, можна выключна паглыбляючы супрацоўніцтва з NATO.

Rzeczpospolita/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт