РФ таемна фінансуе прапагандысцкія сайты ў краінах Балтыі
Расейскія дзяржаўныя СМІ стварылі сакрэтныя кампаніі для таго, каб фінансаваць сайты ў краінах Балтыі.
Расейскі ўрад таемна фінансаваў групу, здавалася б, незалежных інфармацыйных сайтаў ва Ўсходняй Эўропе, каб публікаваць тое, што дыктуе Крэмль, паведамляе інфармацыйны сайт BuzzFeed.News. Гэтая схема была выяўленая на падставе перапіскі ў Skype і дакумэнтаў крымінальнай справы агента Масквы ў Эстоніі, якія атрымалі BuzzFeed.News, эстонская выдавецкая кампанія Postimees і цэнтар журналісцкіх расьсьледаваньняў Re: Baltica.
У кастрычніку 2014 году ў Латвіі, Эстоніі й Летуве грамадзянінам РФ Аляксандрам Карнілавым былі створаныя тры сайты. Карнілаў зьяўляецца членам Каардынацыйнага савета расейскіх суайчыньнікаў у Эстоніі - арганізацыі, якая нібыта займаецца абаронай правоў меншасьцяў, напрыклад, на адукацыю на расейскай мове, але разглядаецца агенцтвам контрвыведкі Эстоніі як інструмэнт зьнешняй палітыкі Крамля.
Усе сайты маюць адну й тую ж назву - Baltnews - толькі з рознымі кодамі краін, каб адрозьніваць іх даменныя назвы. Яны былі прадстаўленыя ў якасьці незалежных мэдыя-сайтаў для мясцовага рускамоўнага насельніцтва кожнай з краін.
Карнілаў сьцьвярджаў, што гэтыя сайты маюць забаўляльную скіраванасьць, але з перапіскі ў Skype зразумела, што Карнілаў атрымаў даручэньне асьвятляць канкрэтныя тэмы ад Аляксандра Связіна, супрацоўніка „Россия сегодня”, якая кіруе сайтам і інфармацыйным агенцтвам „Спутник” ды інфармацыйным агенцтвам „РИА Новости”.
На працягу 2 гадоў Карнілаў і Связін абмяняліся тысячамі паведамленьняў адносна працы сайта.
Гэтая перапіска паміж Карнілавым і Связіным паказвае на падкантрольнасьць вэб-сайтаў, якія, як паказваюць дакумэнты, зьяўляюцца часткай прапагандысцкай апэрацыі, арганізаванай, фінансаванай і кіраванай кампаніяй „Россия сегодня”.
Гісторыя й сапраўдны характар вэб-сайтаў былі выяўленыя ў выніку крымінальнага расьсьледаваньня па факце ўхіленьня ад выплаты падаткаў 55-гадовага грамадзяніна Расеі Аляксандра Карнілава, апісанага ў публічных справаздачах эстонскага контрразьведвальнага агенцтва, у якасьці расейскага прапагандыста.
buzzfeednews.com/pravda.com.ua/аз
Расейскі ўрад таемна фінансаваў групу, здавалася б, незалежных інфармацыйных сайтаў ва Ўсходняй Эўропе, каб публікаваць тое, што дыктуе Крэмль, паведамляе інфармацыйны сайт BuzzFeed.News.
Гэтая схема была выяўленая на падставе перапіскі ў Skype і дакумэнтаў крымінальнай справы агента Масквы ў Эстоніі, якія атрымалі BuzzFeed.News, эстонская выдавецкая кампанія Postimees і цэнтар журналісцкіх расьсьледаваньняў Re: Baltica.