Ці існуе „канон рамана Алеся Аркуша”?
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        22.08.2018 14:31
                    
                                 
                
                    
                        
                                        - 
                                            
                                                
                                                
    
                                            
                                            Ці існуе „канон рамана Алеся Аркуша”.mp3
                                        
 
                                    
                    
                
                
                    Доўгі час быў верны паэзіі, але ўжо нейкі час раз у год Алесь Аркуш выдае свой раман. 
                
                
                    
                        
фота: Я. Іванюк/radyjo.net
                     
                
                
                
               
                
                         Алесь Аркуш – сапраўднае прозьвішча Аляксандр Козік, сваю літаратурную творчасьць пачынаў на зломе эпохаў. Яго першая кніжка зьявілася яшчэ ў 1986 годзе. Уваходзіў у літаратурную суполку „Тутэйшыя”. Заснаваў і выдаў літаратурны альманах „Ксэракс Беларускі”. Пісаў тэксты для рок-гурта „Мясцовы час”. Быў стваральнікам Таварыства вольных літаратараў, выдаўцом і галоўным рэдактарам літаратурнага альманаха „Калосьсе”. Ініцыяваў літаратурную прэмію „Гліняны Вялес”.
Доўгі час быў верны паэзіі, але ўжо нейкі час раз у год Алесь Аркуш выдае свой раман. Найбольш папулярны сярод іх – гэта „Сядзіба”. Раней выйшлі, між іншым, таксама „Мясцовы час” ці „Захоп Беларусі марсіянамі”, а апошім часам – „Спадчына”.
Нядаўна літаратурны крытык Юрась Пацюка сьцьвердзіў нават, што можна гаварыць пра „канон рамана Алеся Аркуша”. Сам пісьменьнік здаецца пагаджацца з такім падыходам.
Гутарку з пісьменьнікам запісаў Яраслаў Іванюк