Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка зрабіў рашучую ператасоўку ва ўрадзе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.08.2018 15:16
На чале новага ўраду кіраўнік Беларусі паставіў прыхільніка рэформаў.
Аляксандр ЛукашэнкаАляксандр Лукашэнкафота: Аляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Лукашэнка зрабіў рашучую ператасоўку ва ўрадзе
На чале новага ўраду кіраўнік Беларусі паставіў прыхільніка рэформаў.
У апошнія выходныя пасаду прэм'ер-міністра ў беларускім урадзе страціў Андрэй Кабякоў, былі зьнятыя чатыры зь пяці яго намесьнікаў. З ураду былі выкінутыя таксама кіраўнікі ведамстваў архітэктуры, прамысловасьці, камунікацый, эканомікі й абароннай прамысловасьці. Беларускі лідар правучыў іх пры дапамозе дзяржаўных СМІ, паведамляе „Rzeczpospolita”.
Усё пачалося зь паездкі Аляксандра Лукашэнкі ў Аршанскі раён і візыту на заводзе ў Воршы. Ён убачыў выліты непасрэдна на траву асфальт, дах, які працякае й цьвіль на сьценах. Гэта былі незвычайныя здымкі ў беларускім дзяржаўным тэлебачаньні, якое на працягу многіх гадоў паказвала выключна „беларускі росквіт і парадак”.
„Лукашэнка бачыць, што яго сыстэма ўжо не апраўдваецца й трэба нешта зрабіць. Усё залежаць ад Лукашэнкі. Калі заўтра ён загадае ўраду падрыхтаваць плян уступленьня ў Эўразьвяз, то ўрад яго падрыхтуе”, - кажа вядомы беларускі палітоляг Аляксандар Класкоўскі.
48-гадовы эканаміст Сяргей Румас стаў самым маладым (восьмым па ліку), прэм'ерам у гісторыі Беларусі. Ён лічыцца прыхільнікам рынкавых рэформаў; выказваецца за прыватызацыю дзяржаўных прадпрыемстваў і прыцягненьне замежных інвэстыцый у краіну.
Камэнтатары нагадваюць, што ў часы ўлады Станіслава Шушкевіча ў пачатку 90-х гадоў, менавіта бацька новага прэм’ера Беларусі быў намесьнікам міністра фінансаў.
„Рэформаў у стылі Бальцэровіча ў Беларусі ня будзе, паколькі яны вельмі рызыкоўныя для Лукашэнкі. Хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра ажыцьцяўленьне рэкамэндацый Міжнароднага валютнага фонду, у прыватнасьці, скарачэньне фінансаваньня дзяржаўнага сэктара”, - кажа Класкоўскі.
Прызначаючы новы Кабінэт міністраў, Лукашэнка ў чарговы раз за апошнія дні скардзіўся на адносіны з Расеяй і пераконваў, што ён зацікаўлены ў адносінах з Захадам.
„Гаворка ідзе выключна пра тое, што Беларусь зноў апынулася ў сур'ёзным эканамічным крызісе, а Расея неўзабаве рашуча абмяжуе або спыніць сваю дапамогу. Гаворка ідзе пра нафту й газ”, - кажа расейскі палітоляг Аляксей Мухін у размове з выданьнем „Rzeczpospolita”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт