Logo Polskiego Radia
Print

Польская авіякампанія шукае супрацоўнікаў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 15.08.2018 09:50
Да канца 2019 году LOT плянуе прыняць на працу 300 пілётаў.
Photo: BriYYZ/wikipedia.org/CC BY-SA 2.0

Да канца 2019 году польская авіякампанія LOT плянуе прыняць на працу каля 300 дадатковых пілётаў у свае базы ў Варшаве ды Будапэшце. Гэты крок кампанія прымушана зрабіць у сувязі з плянамі набыцьця новых самалётаў і пашырэньнем сеткі авіяспалучэньняў. Аб гэтым распавёў у Першай праграме ПР Адрыян Кубіцкі з кампаніі LOT.

На польскім рынку няма пілётаў, таму прадпрыемства прымушана шукаць іх за мяжою. Кампанія зьяўляецца лідарам дадзенага рынку ў рэгіёну Цэнтральна-Усходняй Эўропы. Яна пачала пошук пілётаў між іншым у дзяржавах Прыбалтыкі, у Вугоршчыне. Агулам на вакансіі адказала ўжо каля тысячы чалавек з розных куткоў сьвету, – паведаміў Кубіцкі.

Цікава тое, што працай у польскага нацыянальнага перавозчыка зацікаўленыя палякі, якія калісьці выехалі з Польшчы за мяжу.

Рынак пілётаў на дадзены момант вельмі складаны. Самалётаў усё больш, таму працадаўцам вельмі цяжка ўтрымаць сваіх працаўнікоў, якіх падкупляе канкурэнцыя.

А чым польская авіякампанія можа прывабіць пілётаў? Па словах госьця Польскага радыё, гэта як узровень заработнай платы, так і ўмовы працы.

Акрамя пілётаў, авіякампанія LOT плянуе таксама прыняць на працу стуардэс і стуардаў – як мінімум тысячу чалавек.

ІАР ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт