Польшчы не пагражаюць перабоі ў пастаўках энэргіі
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
14.08.2018 15:43
У сьпёку запатрабаванасьць на электраэнэргію значна вышэйшая, чым у прахалоднае надвор’е.
foto:pixabay.com
Доўгі час у Польшчы стаіць сьпякота. Адпаведна, запатрабаванасьць на электраэнэргію значна вышэйшая, чым у прахалоднае надвор’е, паколькі шмат людзей карыстаецца кандыцыянэрамі. Тым ня менш, пакуль няма гаворкі пра перабоі ў пастаўках электраэнэргіі, – супакойваюць Міністэрства энэргетыкі і Польскія энэргетычныя лініі.
Старшыня энэргетычнай кампаніі Эрык Класоўскі адзначыў, што гарачыня аказвае ўплыў таксама на электрастанцыі, куды вада для ахалоджваньня паступае з рэк і азёр. Згодна кароткатэрміновым аналізам, пакуль няма пагрозы, што ў жніўні могуць пачацца перабоі ў пастаўцы электраэнэргіі. Міністар энэргетыкі Кшыштаф Тхужэўскі дадаў на сустрэчы з журналістамі, што Польшчы ў гэтым годзе не пагражае гэтак званы blackout (перапынак у пастаўцы электраэнэргіі).
Электрастанцыі працуюць на поўную магутнасьць, спыненыя ўсе працы па кансэрвацыі аб’ектаў да таго часу, калі зьменяцца атмасфэрныя ўмовы.