Бацька прэм’ера Польшчы мае пра-расейскія сымпатыі
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
13.08.2018 15:13
Пра гэта піша польскі інтэрнэт-партал niezalezna.pl, крытыкуючы палітыка за спрыяньне расейскай прапагандзе.
Niezalezna.pl піша пра тое, што Карнэль Маравецкі, бацька цяперашняга прэм’ер-міністра, выступае за збліжэньне з Расеяй.
Выданьне зазначае, што доўгі час у Польшчы не зьвярталі ўвагу на моцныя пра-расейскія сымпатыі бацькі прэм’ер. Партал прыгадвае шматлікія выказваньні Карнэля Маравецкага пра тое, што Эўропе патрэбна збліжэньне паміж Захадам ды Ўсходам, што палякі яшчэ будуць жыць у адзінай дзяржаве з беларусамі, украінцамі ды расейцамі, што польска-беларускае збліжэньне залежыць ад расейска-беларускага ды расейска-нямецкага паразуменьня.
Пры гэтым партал выступіў з крытыкаў дадзеных поглядаў. Маўляў такое стаўленьне зусім забывае, што ніхто не думаў пра Польшча, ані пра Беларусь, калі падпісвалі пакт Молатава-Рыбэнтропа. Яшчэ больш непакоіць партал тое, што словы палітыка ня толькі аслабляюць пазыцыю дзейснага прэм’ера, але дадаюць сіл ды энэргіі расейскай агентуры ды прапагандзе ў Польшчы, піша выданьне.
niezalezna.pl /юл