Logo Polskiego Radia
Print

Беларусы кіравалі фірмай, якая нелегальна працаўладкоўвала іншаземцаў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 08.08.2018 15:24
Яны ўзялі на працу без неабходных дакумэнтаў 571 замежніка, галоўным чынам грамадзян Украіны і Малдовы.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Dziennik Gazeta Prawna” закранае тэму дзейнасьці фірмаў, якія пад выглядам біржаў працы займаюцца нелегальным перакідваньнем у Польшчу іншаземцаў. Памежная варта рэзка павялічыла колькасьць праверак, якія праводзяцца ў фірмах, што займаюцца пасярэдніцтвам працы для іншаземцаў. Напрыклад, некалькі дзён таму пагранічнікі з Гдыні правялі кантроль у адным з агенцтваў па працаўладкаваньні, у выніку аказалася, што кожны другі іншаземец, якога прыняла агенцтва, працаваў нелегальна. Агулам агенцтва ўзяла на працу без неабходных дакумэнтаў 571 замежніка, галоўным чынам грамадзян Украіны і Малдовы. Агенцтвам кіравалі двое беларусаў.

У першым паўгодзьдзі бягучага году ў рамках праведзеных кантрольных рэйдаў памежнікі праверылі сытуацыю 26,8 тыс. іншаземцаў. 5,4 тыс. з іх парушылі нарматыўныя акты, датычныя працаўладкаваньня. Што ў такой сытуацыі адбываецца з замежнікам? У выпадку нелегальнага прабываньня ён атрымлівае рашэньне, якое абвязвае яго дабравольна вярнуцца на радзіму. Як правіла ёсьць на гэта ад 15 да 30 дзён. Калі ж існуе небясьпека, што замежнік можа скрыцца, тады ён пакідае Польшчу пад канвоем.

Экспэрты зьвяртаюць увагу, што кантраляваньне агенцтваў, якія займаюцца пасярэдніцтвам у пошуках працы для іншаземцаў, вельмі важна ня толькі з пункту гледжаньня бясьпекі польскай дзяржавы, але таксама краін Заходняй Эўропы. Справа ў тым, што гэтак званы Балканскі канал кантрабанды людзей на Захад вядзе праз Польшчу. На жаль, польская адміністрацыя зь цяжксьцю спраўляецца з дадзенай праблемай.

Dziennik Gazeta Prawna/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт