Рэзка вырасла колькасьць расейцаў, якія любяць ЗША і ЭЗ
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
06.08.2018 15:16
Здаецца, не такой мэты хацеў дасягнуць Пуцін, ладзячы чэмпіянат па футболе.
commons.wikimedia.org
Рэзка вырасла колькасьць расейцаў, якія станоўча ставяцца да жыхароў Эўрапейскага Зьвязу і ЗША – паведамляе «Gazeta Wyborcza». Незалежны Левада-Цэнтр правёў апытаньні грамадзкай думкі наконт адносін расейцаў да замежнікаў. 42% жыхароў Расеі вельмі добра або добра ставяцца да ЗША. Гэта вялізная зьмена, паколькі яшчэ ў траўні да амэрыканцаў станоўча ставіўся толькі кожны пяты расеец. Дакладна столькі ж апытаных (42%) любіць ЭЗ. Так добра не было з часоў кіеўскага Майдану 4 гады таму.
Што стала прычынай такіх цёплых адносін расейцаў да ЗША і ЭЗ? Чэмпіянат сьвету па футболе. Па-першае, перад ім Крэмль загадаў СМІ зьменшыць антызаходнюю рыторыку. Па-другое, турнір удаўся, расейцы спадабаліся гасьцям, а госьці расейцам, асабліва расейкам.
Такія вялікія спартыўныя імпрэзы ў Расеі ладзяцца, каб будаваць патрыятызм і прывязанасьць да кіраўніцтва. На гэты раз ня выйшла. Праўда, пачуцьцё патрыятызму вырасла, але гэта такі звычайны патрыятызм, гонар за тое, што ўсё ўдалося, а не патрыятызм у апазыцыі да Захаду. Акрамя таго, расейцы ўсё больш расчараваныя палітыкай улады, яны разумеюць, што Крэмль ажыцьцяўляе свае палітычныя ды вайсковыя мэты за кошт звычайных людзей. Расейцы ўласнымі вачыма ўбачылі, што пагроза з Захаду не такая вялікая, як прадстаўляюць палітыкі і тэлевядучыя. Як казалі ў Савецкім Саюзе, «перамагла дружба».
Gazeta Wyborcza/нг