Logo Polskiego Radia
Print

П. Усаў: Агенты КДБ - трагедыя беларускай дэмакратычнай супольнасьці

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 01.08.2018 17:13
  • Люстра 0108.mp3
Былая сакратар прафсаюза РЭП Юлія Юхнавец адкрыта прызналася, што была агентам КДБ і за сваю працу атрымлівала грошы.
Павал УсаўПавал УсаўФота: Aliaksandr Papko/radyjo.net

Падчас суду над прафсаюзнымі лідарамі Ігарам Комлікам і Генадзем Фядынічам былая сакратар прафсаюза РЭП Юлія Юхнавец адкрыта прызналася, што была агентам КДБ і за сваю працу атрымлівала грошы. Ці праца агента КДБ сакратаром незалежнага прафсаюзу – гэта адзінкавы выпадак у беларускай рэчаіснасьці?
П. Усаў: Факт, што не апошнія сябры прафсаюзу супрацоўнічалі з КДБ, сьведчыць пра ўнутраны стан грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі, пра тое, як глыбока інфільтраваныя гэтыя структуры, пад якім моцным кантролем з боку КДБ яны знаходзяцца. Гэта трагедыя беларускай дэмакратычнай супольнасьці і апазыцыйных грамадзкіх арганізацый. Няма ўнутраных мэханізмаў абароны ад магчымых правакацый, інфільтрацыі з боку беларускіх службаў. Адной з прычын зьяўляецца маргіналізацыя беларускіх структур. Яны знаходзяцца ў палітычным гета. Адсутнасьць масавага прыплыву грамадзян у межах структур прычыняецца да таго, што кіраўніцтва гэтых органаў не займаецца вывучэньнем маральнага вобліку сваіх сябраў. Яны хапаюцца за кожнага. Гэта ўсё нэгатыўны ўплывае на ўнутраную сытуацыю арганізацый. Даходзіць да таго, што ў ключавыя моманты спэцслужбы могуць лёгка паралізаваць дзейнасьць структуры і атрымаць усю неабходную інфармацыю.

У далучаным гукавым файле камэнтар Паўла Ўсава да сытуацыі вакол інфармацыі аб магчымым інсульце Лукашэнкі і да павелічэньня бязьвізу да 30 дзён.

Слухайце далучаны гукавы файл.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт