У выходныя Польшча страціла двух славутых музыкантаў. У суботу памерла легенда польскай рок-музыкі Кора Яцкоўска, а ў нядзелю – славуты джаз-музыкант Томаш Станька.
У суботу раніцай памерла славутая польская рок-вакалістка Кора (Вольга Сіповіч-Яцкоўска). У 1976-2008 гадах яна была вакалісткай вядомага польскага гурту Maanam. Коры было 67 гадоў. Артыстка памерла ў сваім загарадным доме на поўдні Польшчы ў акружэньні сям’і.
Больш за пяць гадоў Кора Яцкоўска змагалася зь генэтычным ракам яечніка. На пачатку яна не хацела інфармаваць пра сваю хваробу, пазьней аднак пачалі гучна гаварыць пра яе, прымаючы ўдзел у рухах і арганізацыях, якія працуюць на карысьць шырэйшага доступу да сучасных лекаў й мэтадаў лячэньня анкалягічных захворваньняў.
Кора нарадзілася 8 чэрвеня 1951 году ў Кракаве. Зь юнацкіх гадоў была зьвязаная з кракаўскім мастацкім асяродзьдзем. Працавала псыхатэрапэўткай у Клініцы дзіцячай псыхіятрыі ў Кракаве.
Аднак сапраўдным пакліканьнем Коры была музыка. Дзякуючы ёй многія песьні гурту Maanam сталі гітамі, якія папулярныя й цяпер, празь дзясяткі гадоў пасьля прэм’еры – большасьць песень каманды напісала менавіта яна.
Непаўторная й эксцэнтрычная – такімі словамі згадвае Кору вядомы польскі музыкант ды вакаліст, лідар гурту Budka Suflera Кшыштаф Цугоўскі. У канцы 1970-х, пачатку 1980-х гадоў яны ўпершыню сустрэліся ў студыі Радыё «Люблін».
Кшыштаф Цугоўскі: Першая запісы дыскаў гурт Maanam рабіў на Радыё «Люблін». Дарэчы, у Любліне запісваліся многія артысты: Грэгаж Цехоўскі, Марэк Грэхута, іншыя музыканты.
Кора заўсёды была эксцэнтрычнай пэрсонай. Падчас першага выступу на славутым фэстывалі ў Аполі яна была апранутая як на тыя часы сапраўды вельмі эксцэнтрычна, але адначасова прыгожа. І іх музыка на айчыннай сцэне была даволі наватарскай.
У 2008 годзе пасьля 32 гадоў на сцэне Maanam спыніў сваё існаваньне, а Кора пачала выступаць самастойна, запрашаючы да ўдзелу ў сваіх музычных праектах вядомых польскіх артыстаў.
А ўчора, у нядзелю, пайшоў з жыцьця Томаш Станька – легенда польскай і эўрапейскай джаз-музыкі. Музыкант памёр у Варшаве.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда напісаў на «Твітэры», што Томаш Станька быў адным з найбольш вядомых польскіх музыкаў і прадстаўніком сусьветнага джазу. Прэзыдэнт нагадаў, што Станька быў кавалерам прэстыжнага Камандорскага Крыжа з Зоркай Ордэну Адраджэньня Польшчы.
Томаш Станька нарадзіўся 11 ліпеня 1942 году ў Жэшаве на поўдні краіны. Ён запісаў каля 40 альбомаў, напісаў музыку да дзясяткаў фільмаў, выступаў з канцэртамі па цэлым сьвеце, у тым ліку іў Беларусі. Музыкант быў ляўрэатам многіх польскіх і міжнародных узнагарод.
Апошнім часам ён хварэў анкалёгіяй. Станька памёр ва ўзросьце 76 гадоў.
Вядомы польскі джаз-музыкант Вітальд Унук, які быў добра знаёмы з Томашам Станькам, сказаў, што памерлы музыкант пачынаў сваю кар’еру зь іншай легендай джазу Кшыштафам Камэдам, але хутка выпрацаваў свой стыль.
Вітальд Унук: У яго была індывідуальная незвычайная музычная мова, якая спалучала лірызм, настальгію, авангард, але адначасова ў гэтай музычнай мове адчувалася нешта славянскае.
Калі ён ужо ведаў, што цяжка хворы, то адначасова радаваўся таму, як ён мне сказаў, што пасьпеў запісаць важныя для яго два дыскі. Для яго была радасьць у тым, што пасьпеў выпусьціць дыскі.
Томаш Станька быў адным зь лепшых джазавых трубачоў Эўропы. Паводле многіх спэцыялістаў, яго труба мела сваё непаўторнае гучаньне, а ігру Томаша Станькі можна было пазнаць ужо з першых тактаў. Валоданьне гэтым інструмэнтам служыла ўзорам для многіх трубачоў.
вс

Томаш Станька, кастрычнік 2017 году. PAP/Jacek Turczyk

слухайце далучаны гукавы файл